Музычныя чытанні "Паляванне на Ліса"
29 января 2018
Запрашаем 30 студзеня маленькіх бабруйчанаў і іх бацькоў на музычныя чытанні паводле кнігі Свэна Нурдквіста "Паляванне на Ліса", пра коціка Фіндуса і яго гаспадара Пэтсана.
Пэтсан з катом Фіндусам і некалькімі курамі жывуць на хутары. Аднойчы да іх прыйшоў сусед Густаўсан і сказаў, што збіраецца паляваць на ліса, бо той крадзе курэй. З спектакля ты даведаешся, што прыдумалі Пэтсан і Фіндус, каб напалохаць ліса.
Акторы: коцік Фіндус - Валерыя Валадзько, Пэтсан - Андрусь Такінданг.
Музычныя чытанні арганізаваныя Пасольствам Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь.
Да сустрэчы
30 студзеня
18.00
тайм-клуб "1387"
вул. Чангарская, 54
Уваход вольны
Запіс па тэл./вайбер +375297825115 альбо тут
Идёт обмен данными...
Всего комментариев 0
Поделиться:
Другие новости раздела