Капэля "Жыдовачка" з танцамі нашага мястэчка
13 февраля 2018
18 лютага з горада Бэ ў горад Бэ завітаюць вельмі самастойныя пані – няклезмерская капэля "Жыдовачка" з праграмай "Танцы нашага мястэчка".
Развучым моднага вальса, факстрота, танга, полькі ды іншыя традыцыйныя беларускія, жыдоўскія ды ўсялякія эўрапейскія танцы, якія тут па нашых мястэчках хадзілі!!!
Знаёмімся з нашымі чароўнымі гасцямі капэляй "Жыдовачка" з горада Бэ:
- Як так сталася, што гэная прыўкрасная капэля сабралася?
Адказвае адна з удзельніц Наталля Голава:
- Сабраліся гэтым летам разам граць саундтрэк да нашага чорна-белага нямога кіно "Чароўныя Нажнічкі", якое здымалі па сцэнару паводле жыдоўскіх казак сёлета ж. Мы ўсе пані. Вырашылі, што мужыкі папсуюць нам карму, таму ад іх бярэм падаркі толькі. Барабан яны аддалі, зрабілі нам бубна, палак да бубна надзелалі, можам прыгласіць каго з хлопцаў на рэпетыцыю ці на танцы паіграць разам ці звазіць нас куды-небудзь. А так - очэнь самастойныя пані. Склад у нас такі: Тома - акардэон, Ганна - скрыпка, Уладзя - басэтля, Ната і Віка - барабан з бубнам і танцы паказаць.
Пачатак а 18-ай
вул. Чангарская, 54
тайм-клуб "1387"
Уваход на танцы 5 BYN
Студэнтам курсаў МоваНанова ды закаханым парам зніжка 50%.
Захапіце добры настрой і зручны абутак!
Уваход гледачам 3 BYN
Закаханым парам зніжка 50%
Всего комментариев 0
Поделиться:
Другие новости раздела