Як блакчэйн змяняе жыццё грамадства?
26 февраля 2018
6 сакавіка а 19-ай у бабруйскім тайм-клубе “1387” Андрэй Ягораў прадстаўляе тэму “Як блакчэйн змяняе жыццё грамадства?”
Як звязаны новыя тэхналогіі, палітычнае і грамадскае жыццё? Блакчэйн – гэта проста модная тэма і падстава для хайпу, ці гэтая тэхналогія кідае выклік грамадскім стасункам? Як звязана тэма блакчэйна з устойлівасцю дзяржаўных інстытуцый, сфармаванай сістэмай сацыяльнага забеспячэння, магчымасцямі самакіравання? Як новыя тэхналогіі звязаны з практычнай арыентацыяй у палітыцы?
Сустрэча адбудзецца ў межах кампаніі Лятучага ўніверсітэту ВЕДЫ ONLINE, што арганізуе серыю дыскусійных сустрэчаў з выкладчыкамі платформы ў Брэсце, Гродна, Віцебску і Бабруйску.
Анлайн і афлайн – два бакі адукацыйнага і мысленчага працэсу. З аднаго боку – гэта зручнасць, дасяжнасць і новыя магчымасць. Але ёсць і іншы бок. Нішто не заменіць сустрэчы чалавека з чалавекам сам-насам у тым, каб набыць разуменне, адшукаць адказы на вострыя і складаныя пытанні.
Дыстанцыйная платформа Лятучага ўніверсітэту прапануе анлайн-курсы, каб увайсці ў тэму, засвоіць базавыя веды і зразумець, з кім са спецыялістаў ды навукоўцаў варта далей разгортваць камунікацыю, куды паглыбляцца. Сустрэчы “у жывую” – магчымасць для супольнага абмеркавання праблем, асэнсавання пытанняў, крытыкі і рэфлексіі.
Андрэй Ягораў - палітолаг і метадолаг, грамадскі дзеяч, дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, аўтар курса “Практычная палітыка” на дыстанцыйнай платформе.
Да сустрэчы
- 6 сакавіка
- 19.00-21.00
- вул. Чангарская, 54
- Тайм-клуб “1387”
- Уваход вольны
- Даведкі па тэл. +375297825115
Всего комментариев 0
Поделиться:
Другие новости раздела