Запрашаем на Жывую Бібліятэку
15 марта 2018
17 сакавіка ў Бабруйску будзем чытаць "жывыя кнігі" ды садзейнічаць разбурэнню стэрэатыпаў і прасоўванню разнастайнасці ў грамадстве.
17 сакавіка
13.00-17.00
тайм-клуб "1387"
вул. Чангарская, 54
Уваход вольны
"Жывая Бібліятэка" – гэта незвычайная бібліятэка. Тут замест звыклых нам "кніг" выступаюць жывыя людзі са сваімі гісторыямі, якія гатовы адказваць на любыя пытанні. "Кніга" – гэта жывы чалавек, які мае пэўную ідэнтычнасць, рэдкую прафесію, унікальны досьвед, незвыклы для "большасці" лад жыццяя альбо светапогляды.
Працуе "Жывая Бібліятэка" гэтак жа, як і звычайная: "чытачы" прыходзяць, атрымліваюць "картку чытача", выбіраюць "кнігу" і чытаюць яе на працягу пэўнага часу.
Калі вы ўпершыню чуеце пра Жывую Бібліятэку, то мы адказна заяўляем: мы не чытаем уголас кнігі пісьменнікаў!
У суботу 17 сакавіка нас чакае сустрэча з "кнігамі":
- хрысціянін
- супраць наркотыкаў
- працэсар
- за беларускую мову
- жыццё з заіканнем
ВАЖНА. З 17 па 26 сакавіка Human Constanta ініцыюе правядзенне ў Беларусі мерапрыемстваў у межах Тыдня асьветніцкіх дзеяньняў супраць расізму, дыскрымінацыі і нянавісьці.
Чаму гэта важна?
Нам здаецца, што сёньня ўжо радзей можна сустрэць наўпроставыя праявы "класічнага" расізму, заснаванага на біялагічным падыходзе, аднак папулярнасьць набываюць новыя формы расізму, які грунтуецца на культурных падмурках, а таксама нікуды не падзеліся і працягваюць квітнець дыскрымінацыя людзей па разнастайных прыкметах (гендар, інваліднасьць, этнічнасьць, сьветапогляд, сацыяльны стан і інш.), гучнейшай становіцца мова варожасьці.
Мы лічым, што нельга заставацца ў баку і назіраць за тым, як працягваюць мець мейсца асобныя выпадкі дыскрымінацыі, пагатоў - дапушчаць магчымасьць інстытуалізацыі/сыстэмных і масавых праяваў гэтага.
Да сустрэчы 17 сакавіка на Жывой бібліятэкі ў Бабруйску.
13.00-17.00
тайм-клуб "1387"
вул. Чангарская, 54
Бабруйск
Уваход вольны
Всего комментариев 0
Поделиться:
Другие новости раздела