Кірмаш праектаў МАГІЛЁЎШЧЫНА
26 июня 2018
У чэрвені грамадская культурніцкая кампанія "Будзьма беларусамі!" і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA абвясцілі ў Магілеўскай вобласці Кірмаш праектаў дзеля паляпшэння культурнай прасторы гарадоў і мястэчак.
І жыхары вобласці змаглi прапанаваць адметныя і цікавыя ідэі, каб жыццё гарадоу завіравала на новым узроўні.
Сам Кірмаш праектаў праходзіць у тры этапы: збор праектаў, прэзентацыя, адбор і абвяшчэнне пераможцаў. Першы этап ужо завершаны.
Зараз адбудзецца другі этап – публічная прэзентацыя праектаў, падчас якой аўтары змогуць атрымаць прафесійныя парады па іх дапрацоўцы і рэалізацыі, а ўдзельнікі – ацаніць, наколькі кожны праект запатрабаваны і цікавы самім гараджанам.
Сярод 10 праектаў прадстаўленыя
- гарадскі краязнаўча-інтэлектуальны чэмпіянат у Магілеве,
- cтварэнне феміністычнага клубу,
- гарадскі стрыт-арт у Бабруйску,
- вулічныя музычныя вечары,
- кіно і танцы ў Бабруйску
і іншыя цікавыя праекты.
Дзякуем аўтарам за цудоўныя ідэі і заклікаем іх актыўна рыхтавацца да прэзентацыі, якая адбудзецца 28 чэрвеня у Бабруйску у тайм-клубе "1387".
А ўсіх неабыякавых жыхароў Магілеўшчыны запрашаем узяць актыўны ўдзел у абмеркаванні і адборы праектаў. Кожны праект будзе ацэньвацца па 10-бальнай шкале як экспертамі, так і прысутнай аўдыторыяй, таму ваш голас будзе мець вагу і значэнне ў далейшым лёсе прадстаўленых ідэй. Пасля прэзентацыі вынікі галасавання будуць апублікаваныя на сайце кампаніі.
Справа знойдзецца для кожнага, бо Кірмаш праектаў – гэта месца, дзе збіраюцца аўтары, крытыкі, партнёры.
Чакаем вас 28 чэрвеня (чацвер)
Пачатак у 18:00 у тайм-клубе "1387"
па адрасе: г. Бабруйск, вул. Чангарская, 54
Уваход вольны!
Даведкі: +37529 319-93-09, budzma.by
Всего комментариев 0
Поделиться:
Другие новости раздела