Запрашаем на курсы для дзетак "Беларуская мова з нуля"
28 июня 2018
Нашы курсы разлічаны на школьнікаў, якія не разумеюць (ці не любяць) беларускую мову і літаратуру.
На курсах вы даведаецеся, што:
- Беларускую мову можна вывучаць гуляючы
- Беларуская літаратура гэта не толькі "пра гаротны лёс сялян", а пісьменнікі не проста "сур'ёзныя дзядзькі і цёткі з партрэтаў"
- Беларуская мова "жывая" і ўнікальная, на ёй была напісана першая еўрапейская Канстытуцыя (Статут ВКЛ 1588 г.), на ёй размаўляў Барыс Кіт, дзякуючы якому людзі здолелі паляцець на Месяц, яе самастойна (!) вывучаюць іспанцы, французы, японцы - бо ўспрымаюць яе прыгожай і адметнай. І мы таксама лічым, што беларускай мовай трэба ганарыцца і карыстацца!
Пачатковы, азнаямляльны, курс складаецца з шасці заняткаў (сустрэчы два-тры разы на тыдзень), якія будуць адпавядаць узроўню валодання мовай у пэўнай групе. Таму мы плануем стварыць некалькі груп, каб вам было камфортна знаёміцца з беларускай мовай, ці ўдасканальваць яе.
Мы гарантуем індывідуальны падыход, прыязнае стаўленне і цярплівасць.
Ёсць магчымасць стварэння групы для падрыхтоўкі да цэнтральнага тэставання.
Кошт пачатковага курса (шэсць заняткаў) - 30 рублёў.
Прэзентацыя курсаў адбудзецца 5 ліпеня, а 18-й гадзіне па адрасе: тайм-клуб "1387", вул. Чангарская, 54. Уваход на прэзентацыю вольны! ПАПЯРЭДНЯЯ РЭГІСТРАЦЫЯ тут
Тэл. для даведак
+375291103982 Ірына
Всего комментариев 0
Поделиться:
Другие новости раздела