Альгерд Бахарэвіч і Юля Цімафеева выступяць у Бабруйску
5 сентября 2018
7 верасьня ў Бабруйску выступяць пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч і паэтка і перакладчыца, рэдактарка інтэрнэт-часопіса «ПрайдзіСьвет» Юля Цімафеева.
Альгерд Бахарэвіч прэзэнтуе свой апошні 900-старонкавы раман «Сабакі Эўропы», які атрымаў сёлета прэмію «Кніга году», увайшоў у лонг-ліст прэміі Ежы Гедройца і быў прадстаўлены ў Нямеччыне і Ўкраіне. Апрача таго, пісьменьнік прывязе ў Бабруйск сваю кнігу эсэ «Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры», напісаную ў французскай сталіцы.
Юля Цімафеева прадставіць свой паэтычны зборнік «Цырк» і новыя вершы, а таксама раскажа пра «габрэйскі» нумар часопіса «ПрайдзіСьвет», прысьвечаны габрэйскай літаратуры і культуры. Сёлета ў Польшчы ў перакладзе вядомага паэта Богдана Задуры выйшла кніга Юлі Цімафеевай «Cyrkіinnewiersze».
Аўтары адажуць на любыя вашыя пытаньні, датычныя літаратуры. Кнігі з аўтографам можна будзе набыць падчас прэзэнтацыі. У праграме таксама літаратурная дыскусія і аўтарскія чытаньні.
7 верасьня
Тайм-клуб «1387»
вул. Чангарская, 54
Пачатак – 18.00
Уваход вольны
Всего комментариев 0
Поделиться:
Другие новости раздела