Акустычная вечарына BarRokka
14 сентября 2018
Раптоўна і спантанна ў Бабруйску 16 верасня выступіць гурт BarRokka. Дуэт клавішы і кантрабас з прэзентацыей новага альбому "Выбар".
16 верасня
18.00-20.00
тайм-клуб "1387"
вул. Чангарская, 54
Уваход вольны
BarRokka – гурт, які быў заснаваны ў снежні 2015 года кампазітаркай Лізаветай Леўчык. У склад гурта ўваходзяць такія інструменты, як фартэпіана, скрыпка, баян, кантрабас і бубны. Такі склад прадугледжвае тангавае гучанне, чым гурт і карыстаецца. Але песні гурта не абмежаваны толькі гэтым і ў творчасці музыкаў можна пачуць іншыя стылі. Мова выканання песен пераважна беларуская, вершы аўтарскія, але сустракаюцца і вершы беларускіх і рускіх паэтаў, сярод якіх Віталь Рыжкоў, Яўгенія Янішчыц, Таццяна Сапач і Іосіф Бродскі.
Бронь месцаў тут
Да сустрэчы!
Всего комментариев 0
Поделиться:
Другие новости раздела