Творчая вечарына ад Зьмітра Бартосіка
28 ноября 2018
Запрашаем бабруйчан на сустрэчу з беларускім пісьменнікам, бардам Зьмітром Бартосікам.
Творчая вечарына ад Зьмітра Бартосіка, майстра непрыдуманых сюжэтаў і трыюмфатара ўсіх літаратурных прэмій, з прэзэнтацыяй новай кнігі "Клініка кітайскага дантыста" адбудзецца 4 снежня ў 18:00 у тайм-клубе "1387".
Урывак з кнігі "Клініка кітайскага дантыста":
"Менск — горад цікавы, прычым не гэтулькі для турыстаў, колькі для саміх мінчукоў. Асабіста для мяне найбольшае менскае задавальненне — не тэатры і не храмы, не музей і рэстараны. А жывыя ўспаміны карэнных менчукоў, якія паспелі ўбачыць на гэтым самым месцы зусім іншы горад. З іншымі вуліцамі, іншымі дамамі. Нават быццам з іншым паветрам […] Усякі раз, слухаючы такія ўспаміны, я думаю — ці не ёсць галоўная адметнасць Менску ў тым, што ён заўжды будзе горадам аднаго пакалення"
Папярэдняя кніга Зьмітра Бартосіка «Быў у пана верабейка гаварушчы» — пра гісторыю, і таксама выбухнула, беспрэцэдэнтна ўзяўшы адразу тры прэміі, уключна з найбуйнейшай — Гедройця, і ўзабраўшыся на падмосткі беларускага Свабоднага тэатру.
Зміцер Бартосік, беларускі бард, пісьменнік
З 13 год авалодаў гітарай, вырас на песнях Высоцкага і Акуджавы. Бацькі Зміцера былі тэатраламі: бацька — рэжысёр, маці — актрыса.
У 2002 годзе выдаў кнігу апавяданняў з уласнага жыцця «Чорны пісталет».
Атрымаў літаратурную прэмію Ежы Гедройца-2017 за кнігу «Быў у пана верабейка гаварушчы». Лаўрэат прэміі імя Алеся Адамовіча 2017.
Да сустрэчы 04.12 у 18:00
тайм-клуб "1387"
вул. Чангарская, 54
Уваход вольны
Всего комментариев 0
Поделиться:
Другие новости раздела