Мова народа – ягоная святыня
21 февраля 2020
Штогод, 21-га лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Мова – гэта аснова кожнага народа для захавання і развіцця нацыянальнай і культурнай спадчыны. Мова – бясцэнная, яна – здабытак нашага народу, які звязвае мінулае з сучаснасцю і будучыняй.
Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы 18-га лютага 2020 года сектарам па працы сярод дзяцей Палаца мастацтваў г.Бабруйска была праведзеная канцэртная праграма “Мова народа – ягоная святыня…” для навучэнцаў школ г.Бабруйска.
У гэты дзень вядоўцы распавялі гасцям канцэртнай праграмы пра каштоўнасць роднай мовы, пра тое, што яе трэба цаніць і паважаць, любіць і размаўляць на ёй. Гледачы гучнымі воплескамі і цёплымі ўсмешкамі сустракалі ўсіх удзельнікаў канцэртнай праграмы. Сваім святочным настроем дзяліліся калектывы мастацкай творчасці Палаца мастацтваў: узорны харэаграфічны калектыў “Крынічка”, узорная харэаграфічная студыя “Бабраня”, салісткі вакальнай студыі “Крэшчэнда”, Паліна Малахоўская, Стэфанія Кацюха і Ганна Сікорская, а таксама салісткі падрыхтоўчай групы народнага камернага хора Валерыя Новікава і Улляна Шурына.
Спевы на роднай мове і палымяныя танцы падаравалі ўсім гасцям канцэртнай праграмы пазітыўныя эмоцыі, у кожнага ўзнікла пачуццё гонару за нашую беларускую мову і нашу культуру.
Метадыст секстара па працы сярод дязцей ДУК “Палац мастацтваў г.Бабруйска” Наталля Давідовіч
Фота: Вольга Паўколас, Кацярына Крылова
Остальные новости организации На страницу организации
Всего комментариев 0
Поделиться:
Другие новости раздела