Бабруйскія ветэраны працы спявалі па-беларуску каля Бабра
26 февраля 2020
25 лютага прайшоў канцэрт “Вітаем песняй цябе, Беларусь” народнага хору ветэранаў працы “Бабруйскія зоры” установы культуры “Цэнтр вольнага часу і творчасці г.Бабруйска”, прысвечаны Міжнароднаму Дню Роднай Мовы для жыхароў і гасцей горада.
Па традыцыі, штогод, на вуліцы Сацыялістычнай, каля Бабра, народны хор выступае з беларускай праграмай. Надвор'е сённяшняга дня спрыяла для спеваў меладычных, прыгожых беларускіх песен.
Родныя, шчырыя і ласкавыя словы гучалі ў песнях калектыву і словах вядучых. Людзі не маглі прайсці міма і стрымаць пачуццяў якія ўзнікалі ў іх сэрцах.
Прысутныя гледачы дзякавалі артыстаў гучнымі апладысментамі і нават пускаліся ў пляс.
Пасля выступу са словамі падзякі да выступаючых звярнулася былы настаўнік беларускай мовы і літаратуры, падзякаваўшы за падараваныя эмоцыі і цудоўны настрой.
Мова - душа народа, плён працы многіх пакаленняў, люстэрка духоўнага жыцця народа, наш галоўны нацыянальны скарб. Будзьце і вы разам з тымі, хто думае пра будучыню роднай мовы. Размаўляйце па-беларуску, бо заўтра наша мова вам, вашым дзецям і ўнукам стане неабходнай. Размаўляйце па-нашаму, размаўляйце з ветлівай усмешкай, з пяшчотай на вуснах - і на нашай мове захочуць гаварыць іншыя.
Метадыст Яўгенія Мартынава
Остальные новости организации На страницу организации
Всего комментариев 0
Поделиться:
Другие новости раздела