У Палацы мастацтваў размаўлялі і спявалі па-беларуску
28 февраля 2020
Мова - часцінка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй, працягваюць жыць традыцыі. Мова - праяўленне павагі да нашага мінулага і сімвал яднання людзей, незалежна ад месца і часу іх пражывання.
У рамках штогадовай акцыi «Размаўляем, чытаем, спяваем па-беларуску», прысвечанай да Міжнароднага Дня роднай мовы, 26 лютага 2020 года ў Палацы мастацтваў адбылася літаратурна-музычная гасцёўня «Беларуская мова - мелодыя сэрца». Гэта сустрэча - нагода яшчэ раз задумацца пра лёс беларускай мовы, той, адзінай, якую завём матчынай.
У ходзе мерапрыемства, удзельніцай народнага тэатра Палаца мастацтваў Наталляй Астроўскай была праведзена цікавая і пазнавальная віктарына «Вандроўка па Беларусі», дзе гледачы звярнуліся да гісторыі паходжання і станаўлення сучаснай беларускай літаратурнай мовы, прыгадалі імёны тых, хто зрабіў усё, каб беларускае слова жыло ў вяках.
Прыгажосцю роднай мовы гледачы маглі захапляцца, назіраючы за творчымі нумарамі салісткі народнага камернага хору Палаца мастацтваў Валерыі Новікавай, салісткі народнага эстраднага ансамбля «Саунд» Анастасіі Савенковай, салісткі Палаца мастацтваў Ірыны Аўсянікавай і ўзорнага харэаграфічнага калектыву «Крынічка». Дапаўненнем мерапрыемства стаў тэматычны відэаролік «Беларуская мова» на аснове верша Пятруся Броўкі «Калі ласка».
Думаючы пра будучыню роднай мовы, мы павінны размаўляць па-беларуску, бо для будучага нашага, нашых дзяцей і ўнукаў беларуская мова неабходна.
Рэжысёр масавых свят
ДУК «Палац мастацтваў г.Бабруйска» Вольга Чайкова
Фотаздымкі Ірыны Аўсянікавай
Остальные новости организации На страницу организации
Всего комментариев 0
Поделиться:
Другие новости раздела