Выстава “Шляхі праваслаўя на тэрыторыі Бабруйскай епархіі”
2 марта 2020
У фае ўстановы культуры “Цэнтр вольнага часу і творчасці г. Бабруйска” пачалася праца выставы “Шляхі праваслаўя на тэрыторыі Бабруйскай епархіі” сумесна з Бабруйскай епархіяй Беларускай Праваслаўнай Царквы. Свой шлях яна пачала ў ДУА “Сярэдняя школа №21 г. Бабруйска”. Першымі наведвальнікамі выставы былі вайскоўцы 147-га зенітнага ракетнага полка.
27-га лютага адбылася прэзентацыя выставы “Шляхі праваслаўя на тэррыторыі Бабруйскай епархіі” для навучэнцаў 6-х класаў ДУА “Гімназія №2 г. Бабруйска”.
Прэзентацыю адкрыў настаяцель храма “Целительница” г. Бабруйска іераманах Андрэй, які благаславіў выставу. А экскурсію па праваславных выявах правяла настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №21 г. Бабруйска” Ракушава Наталля Іванаўна.
Наталля Іванаўна распавяла дзецям, што адбывалася ў 16-19 стагоддзях, якія былі храмы на тэрыторыі горада, і што ў іх захоўвалася, пра цяжкае становішча Царквы ў Савецкі час, вялікае выпрабаванне для беларускага народа - гады Вялікай Айчыннай вайны, і як у гэтыя часы ў Бабруйску адкрыліся некалькі храмаў, гісторыю і развіццё Бабруйскай епархіі, якая прайшла праз шмат гадоў і цяпер захоўвае сваю традыцыю.
Своеасаблівы ўрок маральнасці і духоўнасці атрымалі навучэнцы гімназіі. У завяршэнні экскурсіі Наталля Іванаўна хлопцам і дзяўчатам задала пытанні, і пацікавілася, што ім больш за ўсё запомнілася. Калі у дзяцей, спыталі ці наведываюць яны храмы, яны адказалі: “Так, разам з бацькамі”.
Гісторыя епархіі складаецца не толькі з дат і імён, яна застаецца ў жыцці храмаў, якія напаўняюць духоўным жыццём наш горад.
З выставай “Шляхі праваслаўя на тэрыторыі Бабруйскай епархіі” вы маеце магчымасць пазнаёміцца на працягу сакавіка.
Метадыст па працы з дзецьмі УК “Цэнтр вольнага часу і творчасці г. Бабруйска” - Ірына Сакалоўская
Остальные новости организации На страницу организации
Всего комментариев 0
Поделиться:
Другие новости раздела