Запрашаем прыняць удзел у Майстэрне форум-тэатра «Адчуй правы чалавека»
15 октября 2020
Калі мы сустракаемся з парушэннем правоў чалавека, то гэта бянтэжыць, і з гэтым хочацца змагацца. Як? Адказ дапаможа адшукаць Форум-тэатр «Адчуй правы чалавека».
Форум-тэатр - імправізацыйны метад, у якім абыгрываецца сацыяльна значная тэма. Ён дае магчымасць убачыць складаную сітуацыю, адчуць яе і знайсці выйсце.
Калі: 18 кастрычнiка (нядзеля), 12:00-19:30
Дзе: Бабруйск, Тайм-клуб "1387", вул. Чангарская, 54
Можна прыйсці да 18:30 толькі на прагляд форум-тэатра.
У праграме:
- гульні на разняволенне
- форум-тэатр як метад, заснаваны на правах чалавека
- гутаркі на сацыяльна значныя тэмы, выбар тэмы пастаноўкі
- падрыхтоўка і паказ пастаноўкі
- пошук рашэнняў канфліктаў, якія суправаджаюцца парушэннем правоў чалавека
Абавязковая рэгістрацыя да 21:00 17 кастрычнiка: https://forms.gle/oEDVLVqc85yXhZKE8. Зарэгістраваныя ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць 17 кастрычнiка а 21 гадзіне запрашэнне на пошту.
Форум-тэатр адбудзецца пры наяўнасці не меней за 15 рэгістрацый.
Калі ласка, майце з сабой 1-2 медыцынскія маскі і антысептык. Калі будзеце адчуваць сябе не дужа добра ў дзень форум-тэатра, то паведаміце пра гэта арганізатарам.
На мерапрыемстве мы будзем намагацца забяспечыць маскамі тых, хто на іх забудзецца.
Чытаць больш пра форум-тэатр https://humanlibrary.by/activities/majsternya-forum-t..
Всего комментариев 0
Поделиться:
Другие новости раздела