Духi тэатру i Чорная панна Нясвiжа: у Бабруйску адкрыўся Рэспубликанскi фестываль нацыянальнай драматургii
12 ноября 2022

11 лiстапада ў Бабруйскiм тэатры стартаваў VIII Рэспублiканскi фестываль нацыянальнай драматургii iмя В.I. Дунiна-Марцiнкевiча. На працягу 6 дзен, свае лепшыя спектаклi па творах беларускiх пісьменнікаў і драматургаў прадставяць 11 тэатраў з Мiнска, Брэста, Гомеля, Вiцебска, Магiлева, Бабруйска i Маладзечна. Усяго ўдзел прымуць каля 260 чалавек.

Гледачы і госці фестывалю адчулі атмасферу свята яшчэ на ўваходзе: іх сустракалі сярэднявечныя дамы, мімы і казачныя персанажы, якія прадказвалі будучыню, а таксама прапаноўвалі сфатаграфавацца. А ў холе і вялікай зале тэатра гучала беларуская народная музыка.
На цырымоніі адкрыцця з прывітальным словам выступіла начальнік Галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Ірына Дрыга:
– Мне вельмі прыемна вітаць вас у гэтай зале і павіншаваць з аднаўленнем такога добрага знакамітага фестывалю, які прысвечаны адной вялікай, важнай, высокароднай справе – развіцця і папулярызацыі нашага беларускага слова, беларускага тэатра. Селета праграма фестывалю ўключае класiчныя i сучасныя спектаклi, якiя ўпершыню будуць паказаны на ўсiх сцэнiчных пляцоўках Бабруйска i Магiлева. Прыемна, што наш фестываль пашырае свае гранiцы. Прыемна, што на фестывале побач са знакамітымі сталічнымі тэатрамі прадстаўлены пастаноўкі амаль з усіх рэгіёнаў Беларусі, абласных і раённых цэнтраў. Гэта таксама вельмі добрая з’ява, бо беларускую драматургію любяць ставіць і з асалодай глядзяць па ўсёй нашай краіне.
Таксама Iрына Дрыга звярнулася да ўдзельнікаў і гасцей свята са словамі віншаванняў ад міністра культуры Беларусі Анатоля Марковіча.




Праграма фестывалю ўключае конкурсную праграму «Спектакль тэатра драмы», у якой удзел прымуць 8 спектакляў, і «эксперымент», у якой прымуць удзел 3 спектаклі. Традыцыйна пройдзе творчая лабараторыя, у рамках якой, для тэатралаў пройдуць лекцыі, майстар-класы і абмеркаванні.
Кожны дзень, вопытныя крытыкі ўважліва будуць ацэньваць прадстаўленыя пастаноўкі, пасля чаго выберуць пераможцаў у намінацыях «Лепшы спектакль», «Лепшая мужчынская роля», «Лепшая жаночая роля», «Лепшая мужчынская роля другога плана», «Лепшая жаночая роля другога плана», «Лепшая п'еса сучаснага беларускага аўтара», «Лепшая рэжысура», «Лепшая сцэнаграфія».




Фестываль адкрыў спектакль Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, містычная легенда аб каханні «Чорная панна Нясвіжа». У суботу пакажуць «Не покидай меня» заслужанага калектыву РБ «Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы ім.Ленінскага камсамола Беларусі» і «Сёстры Дастаеўскія» Мінскага абласнога драматычнага тэатра.
Больше фото тут















