Портал BOBR.BY Портал BOBR.BY
О насНаписать письмоРеклама на портале
Вход / регистрация
Портал BOBR.BY
  • Новости
    • Все новости
    • Актуально
    • Новости Бобруйска
    • Официально
    • Городские объявления, анонсы, афиша
    • Сообщения УВД, ГАИ, МЧС, таможня
    • Культура, отдых, развлечения
    • Бизнес и политика
    • Спорт
    • Образование
    • Автоновости
    • Здоровье, красота, мода
    • Новости компаний
    • Религия
    • IT-новости
    • Калейдоскоп
    • Новости сайта
    • Пресс-релизы
    • Самые комментируемые
    • Самые просматриваемые
  • Фотофакт
    • Все фотофакты
    • ЖКХ
    • Нарушители ПДД
    • Дороги
    • Происшествия
    • Животные
    • Общественные мероприятия
    • Мой город
    • Природа
    • Культура
    • Спорт
    • Разное
  • Наш Бобруйск
    • бобруйская энциклопедия
    • справка
    • транспорт
    • расписание движения городских автобусов
    • здоровье, спорт, туризм
    • экономика
    • религия и национально-культурные объединения
    • культура, образование, СМИ
    • литература и искусство
    • о городе
    • Фотогалереи
    • Сферические 360° панорамы
    • Online-сервисы Бобруйска
  • Каталог организаций
    • Авто
    • Бытовые услуги
    • Государство и общество
    • Дети
    • Домашние животные
    • Доставка
    • Еда
    • Красота и здоровье
    • Культура
    • Магазины, торговые площадки
    • Недвижимость
    • Образование
    • Отдых, туризм и путешествия
    • Праздники
    • Промышленность
    • Связь и СМИ
    • Спорт
    • Строительство и ремонт
    • Транспорт
    • Финансы
    • B2B (+офис)
  • Работа
    • вакансии
    • требуются на подработку
    • резюме
    • ищу подработку
    • правила
    • способы оплаты
  • Объявления
    • акции, скидки
    • продам (отдам)
    • куплю (возьму)
    • сдам (в аренду, на прокат)
    • сниму (арендую, возьму на прокат)
    • меняю
    • окажу услуги
    • нуждаюсь в услугах (кроме вакансий)
    • ищу человека (разыскивается)
    • потери и находки (что потеряли или нашли)
    • разное (что не подходит для других разделов)
    • способы оплаты
    • правила раздела
  • Фото
  • Афиша
    • вся афиша
    • кино
    • театр
    • концерты, шоу, цирковые выступления
    • дискотеки, вечеринки
    • общегородские мероприятия
    • выставки, ярмарки
    • лекции, тренинги, семинары, мастер-классы, презентации
    • квизы и клубы по интересам
    • спортивные мероприятия
    • план мероприятий учреждений культуры
  • Общение
    • Последние комментарии
  • Реклама на портале
    • Специальные предложения
    • Прейскурант рекламных услуг
    • Главная новость
    • Баннерная реклама
    • Каталог организаций
    • Объявления
    • Обслуживание сайтов
    • Афиша
    • Документы для скачивания
    • Статистика
Главная
Новости
Культура, отдых, развлечения
Да Міжнароднага дня тэатра. Зачараваныя
Помним и гордимся: учащиеся Бобруйского автомеханического колледжа посетили краеведческий музей
24 октября 2026

Помним и гордимся: учащиеся Бобруйского автомеханического колледжа посетили краеведческий музей

Культура, отдых, развлечения
вернуться в раздел
Инфоблок

Да Міжнароднага дня тэатра. Зачараваныя тэатрам

27 марта 2023

2193
Да Міжнароднага дня тэатра. Зачараваныя тэатрам

 

Мастацтва нам дадзена, каб не памерці ад ісціны.

Фрыдрых Ніцшэ

 

Неверагодна  цікава і  мудрагеліста можа весці чалавека лёс. Некалькі гадоў таму я і марыць не магла, што змагу віншаваць супрацоўнікаў нашага тэатра з прафесійным святам,  Міжнародным днём тэатра, не як любімых, паважаных і недасяжных артыстаў, мастакоў, рэжысёраў (і далей па спісе),  а як яшчэ больш любімых  (і ўжо такіх блізкіх)  калег. Менавіта так, ужо другі год запар  рэалізую свае здольнасці і прафесійныя навыкі ў тэатры імя Дуніна нашага Марцінкевіча.

Сталася так, што адукацыя па прафесіі, пра якую марыла з дзяцінства і якой  прысвяціла 24 гады свайго жыцця, - настаўнік беларускай мовы і літаратуры,- аказалася прыдатнай не толькі для таго, каб вучыць дзяцей. Шчыра кажучы, адукацыя пачынаецца далёка не з універсітэта, і нават не са школы. Пачынаецца яна ад нараджэння, з сям’і. Прынамсі, так было ў мяне.  Вельмі яскрава я  памятаю важныя моманты з жыцця сям’і, якія паўплывалі на станаўленне майго характару, інтарэсаў, поглядаў, прынцыпаў,  выбар жыццёвага шляху, і да гэтага моманту чэрпаю там энергію, натхненне, сілы. Але гэта іншая гісторыя.

Сёння ж пра тое, што настаўніца беларускай мовы і літаратуры не-не, дый пераймалася пытаннем: “Што я ўмею, акрамя таго, што  чытаць кнігі і вучыць дзяцей? Дзе яшчэ  магу сябе паспрабаваць і рэалізаваць? У якой сферы, акрамя адукацыі, могуць спатрэбіцца мае веды і мой досвед?” Такая абумоўленая любоўю да тэатра і літаратуры, а  таму заканамерная,  незаспакоенасць  была заўважана — і вось я займаюся не менш любімай, чым настаўніцкая, але іншай, працай: чытаю шмат літаратурна-драматургічнага матэрыялу, вывучаю дакументацыю наконт аўтарскіх правоў, трымаю сувязь з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці і драматургамі, пішу артыкулы і тэксты для рэкламы нашых спектакляў, праводжу экскурсіі па закуліссі…

Кажуць, што тэатр — гэта ілюзія. Але вельмі чэсная ілюзія, дадала б я. Бо ствараюць гэты цуд самыя сапраўдныя, простыя людзі. Не, не простыя — незвычайныя, асаблівыя, апантаныя тэатрам! Насамрэч, маё асабістае глыбокае перакананне, пацверджанае ўласным досведам: у тэатры, як і ў школе,    нельга працаваць без самаахвяравання, самааддачы і ўнутранага  гарэння. І няхай гэта высакапарныя словы. Але ж і справу мы робім высакародную, прыгожую, стваральную: абуджаем лепшыя  пачуцці ў душах гледачоў, якія пасля перажытых падчас спектакля  эмоцый глядзяць на свет іншымі вачыма.  Цяжка пераацаніць важнасць і неабходнасць гэтай унутранай працы: некаторыя людзі самі сабе не прызнаюцца ў тым, што схільныя да вострага ўспрымання мастацтва.  Мне карціць  перафразаваць выслоўе Ф.Ніцшэ “Мастацтва нам дадзена, каб не памерці ад ісціны”  на  “Мастацтва нам дадзена, каб спазнаць ісціну”. Дарэчы будзе тут успомніць нашага земляка, пачынальніка беларускага нацыянальнага тэатра, чыё імя носіць тэатр, - Вінцэнта Іванавіча Дуніна-Марцінкевіча. Ці ж не шукаў ён тую самую ісціну, ствараючы разам са сваёй сям’ёй тэатр, пішучы п’есы і выконваючы ролі ў спектаклях? І намацаў, знайшоў, спазнаў ісціну — стаў першым, хто арганізаваў беларускі тэатр у сучасным разуменні гэтага слова, прыклаўшы неймаверныя для таго часу намаганні, наблізіўшы грэчаскае слова “тэатр” да нас, давёўшы, што і беларусы здольныя перажываць эмоцыі падчас прагляду цікавых відовішчаў.

З гонарам адзначаю, што ў нашым сучасным тэатры над вашымі ўражаннямі працуюць лепшыя акцёры і рэжысёры; дырэктар і яго намеснікі; мастакі, бутафоры і сталяры; святлатэхнікі і  гукааператары; мадэльеры і швачкі; касцюмеры і парыкмахеры; грымёры і рэквізітары; музыкі і харэографы;  манціроўшчыкі дэкарацый, білецёры і гардэробшчыкі; касіры, бухгалтары і адміністратары; прыбіральшчыкі, ахоўнікі і кіроўцы. Пэўна, усіх пералічыць не атрымаецца: так шмат неабыякавых людзей розных прафесій працуе і забяспечвае развіццё гэтага вялікага жывога арганізма. І, нягледзячы на ??тое, што яркае вясновае сонца ніколі не пранікае ў сэрца тэатра, там усё асветлена асаблівым святлом. Гэта святло выпраменьваецца з вачэй і сэрцаў тых, хто на сцэне, за кулісамі, і   тых, хто ў глядзельнай зале.

Усе  мы, супрацоўнікі тэатра, спрычыньваемся да ўсеагульнага прафесійнага свята — Міжнароднага  дня тэатра, які сусветная тэатральная грамадскасць адзначае, пачынаючы з 1961 года,  27 сакавіка. Ад душы віншую ўсіх калег, усіх тых,  хто стаў слугой тэатра, сцэны і цікавых роляў! Таксама віншую ўсіх аматараў, прыхільнікаў і сапраўдных знаўцаў тэатра, у якім маскі апранаюць толькі дзеля таго, каб чалавеку было лягчэй скінуць іх у жыцці! Няхай вашы душы заўсёды будуць успрымальныя да прыгожага, няхай тэатральная сцэна па абодва яе бакі здзіўляе і хвалюе ўяўленне, закранаючы самыя патаемныя струны душы, захапляючы светам цудоўнага і незвычайнага!

 

 

Да сустрэч у тэатры!

 

Автор новости:

  • Таццяна Мурманцава

Фото:

  • Елена Фофанова
Инфоблок

Всего комментариев 2

Поделиться:

Другие новости раздела

ДРУГИЕ НОВОСТИ РАЗДЕЛА
Бобруйчанин Константин Рощин стал финалистом международного конкурса «Музыка надежды» в Гомеле
Культура, отдых, развлечения
Бобруйчанин Константин Рощин стал финалистом международного конкурса «Музыка надежды» в Гомеле
Влад Кобяков выступил в бобруйском Дворце Искусств с солд-аутом
Культура, отдых, развлечения
Влад Кобяков выступил в бобруйском Дворце Искусств с солд-аутом
Посетители дневного пребывания ТЦСОН Первомайского района г. Бобруйска прикоснулись к истории
Культура, отдых, развлечения
Посетители дневного пребывания ТЦСОН Первомайского района г. Бобруйска прикоснулись к истории
Отчет о прошедшей праздничной неделе, посвященной родительской любви в библиотеках Бобруйского района
Культура, отдых, развлечения
Отчет о прошедшей праздничной неделе, посвященной родительской любви в библиотеках Бобруйского района
Первым объектом посещения стал санаторий им. В.И. Ленина. Профсоюзные туробъекты Могилевщины проходят модернизацию
Культура, отдых, развлечения
Первым объектом посещения стал санаторий им. В.И. Ленина. Профсоюзные туробъекты Могилевщины проходят модернизацию
Бобруйчане «серебряного» возраста посетили краеведческий музей в рамках проекта «Социальный туризм 60+»
Культура, отдых, развлечения
Бобруйчане «серебряного» возраста посетили краеведческий музей в рамках проекта «Социальный туризм 60+»
В Бобруйской районной детской школе искусств прошли концерты «Тепло родительского сердца»
Культура, отдых, развлечения
В Бобруйской районной детской школе искусств прошли концерты «Тепло родительского сердца»
Рэспубліканскі фестываль нацдраматургіі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча адбудзецца 19-24 лістапада ДАПОЎНЕНА
Культура, отдых, развлечения
Рэспубліканскі фестываль нацдраматургіі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча адбудзецца 19-24 лістапада ДАПОЎНЕНА
«Свет материнской любви»: в библиотеках Бобруйского района прошли праздничные встречи
Культура, отдых, развлечения
«Свет материнской любви»: в библиотеках Бобруйского района прошли праздничные встречи
Тепло, песни и ретро-музыка: в Ленинском клубе Бобруйского района чествовали мам
Культура, отдых, развлечения
Тепло, песни и ретро-музыка: в Ленинском клубе Бобруйского района чествовали мам
«Залатыя рукі, спеўная душа»: в Воротынском СДК Бобруйского района чествовали сельских женщин
Культура, отдых, развлечения
«Залатыя рукі, спеўная душа»: в Воротынском СДК Бобруйского района чествовали сельских женщин
«Тепло родительского сердца»: в Бобруйске прошёл концерт для старшего поколения
Культура, отдых, развлечения
«Тепло родительского сердца»: в Бобруйске прошёл концерт для старшего поколения
Открыть карту

Частное унитарное предприятие по оказанию услуг «Бобрбай»;

Юридический адрес: 213826, Беларусь, г. Бобруйск, ул. Чонгарская, 81/25;

УНП 790676313, Свидетельство о госрегистрации №790676313 от 11.11.2011 выдано Бобруйским горисполкомом;

Офис BOBR.by:213826, г. Бобруйск, ул. Карла Либкнехта, 25;

Контактные телефоны офиса BOBR.by

Написать письмо О нас Реклама
© 2006-2026 «BOBR.by»
НовостиФотофактНаш БобруйскКаталог организацийРаботаОбъявленияАфишаФотоКомментарииРеклама на порталеКурсы валют$ 2.99Погода10.7 °CНаписать письмоО нас

Авторизация

Логин, телефон или email
Забыли пароль?
Не заполнены необходимые поля!
Произошла ошибка ответа сервера
Telegram

Нет аккаунта? Зарегистрируйтесь

Идёт обмен данными...

Произошла ошибка