Бобруйскі драмтэатр адкрые 79-ы тэатральны сезон камедыяй «Несцерка»
31 августа 2023
1794

8 верасня, у пятніцу, у Тэатры драмы і камедыі ім. В. І. Дуніна-Марцінкевіча адбудзецца адкрыцце 79-га тэатральнага сезона. Распачне яго прэм’ера м’юзікла-эскапады у дзвюх дзеях «Несцерка». П’есу аўтарства бацькі і сына, Віталя і Артура Вольскіх, паставіў галоўны рэжысер тэатру Дзмітрый Нуянзін. П’еса «Несцерка» - народная сатырычная камедыя, у якой выкарыстаны беларускі фальклор, а таксама элементы старадаўняга народнага тэатра і балаганных прадстаўленняў.
Пачатак спектакля – а 18.00.















