Аўтобусам - у ХІХ стагоддзе. На свята «Вераснёўскі фэст. Палац у Жылiчах» можна патрапіць грамадскім транспартам
22 сентября 2023
1798

23 верасня ў аграгардку Жылічы адбудзецца свята, прысвечаннае 200-годдзю палаца Булгакаў. Жылічскі гістарычны комплекс-музей анансаваў бал у традыцыях ХІХ стагоддзя, канцэрт класічнай музыкі, выступленні рэканструктараў, забавы для дзяцей і шмат іншага. Праграмма пачынаецца а 13.00 і скончыцца ў 22.30.
Як інфармуе mogilevnews.by у Жылічы з Бабруйску можна трапіць на аўтобусе Бабруйскага філіяла «Аўтобусны парк №2». З аўтавакзала «Бабруйск» аўтобусы адпраўляюцца а 06.35, 12.40 і 17.40. Адпрауленне з Жіліч да Бабруйска адбываецца а 07.45, 13.50 і 22.30. Час у дарозе – 1 гадзіна і 5 хвілін.
















