Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі зрабіў онлайн-выставу, прысвечаную Бабруйску на старых картах і планах
4 октября 2023
2409
Як выглядаў і як быў забудаваны Бабруйск у XIX – пачатку XX стагоддзя? Адказ на гэтае пытанне есць на онлайн-выставе «Бабруйск на картах, планах і чарцяжах XIX – пачатку XX стагоддзя». Яе падрыхтавала і прэзентавала на сваім афіцыйным сайце ДУ «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі» у рамках праекта «Гарады Беларусі».
Праект «Бабруйск на картах, планах і чарцяжах XIX – пачатку XX стагоддзя» утрымлівае гістарычную даведку і 40 дакументаў з фонда музея. Гэта чарцяжы асобных будынкаў, а таксама планы забудовы, у асноўным, на тэрыторыі крэпасці.















