На ахоўных шыльдах старых дамоў у Бабруйску есць граматычныя памылкі
25 января 2024
3325

Не так даўно старыя камянічкі ў гістарычным цэнтры Бабруйска займелі ахоўныя шыльды. На іх адзначаецца (калі вядомы) год пабудовы і статус гісторыка-культурнай каштоўнасці будынку. Цяпер месцічы і госці Бабруйска цешацца з магчымасці атрымаць невялікую гістарычную даведку проста на вуліцы.
Аднак на вуліцы Камсамольскай знайшліся дзве шыльды з прыкрымі памылкамі ў сціслым тэксце. На таблічцы дома па вул. Камсамольскай, 36, які пабудаваны ў 1898 годзе, замест слова «вуліцы» напісана «вЫліцы».


А на ахоўнай шыльдзе дома па вул. Камсамольскай, 34, замест слова «цэнтра» напісана «цЕнтра», згодна з правапісам рускай мовы.

















