Выстава Дамарада-малодшага ў Нацыянальным мастацкім музеі
9 октября 2024

Сямён Дамарад «Па ціхай вадзе»
10 кастрычніка 2024 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставы «Сямён Дамарад. Краявіды радзімы». З 16:30 да 17:30 уваход на адкрыццё выставы вольны.
Дамарад — мастак імпрэсіяністычнага светаадчування, які імкнецца ўлавіць уражанне ад імгнення, якое адыходзіць. У апошнія дваццаць гадоў Сямён Уладзіміравіч займаецца пейзажным жывапісам. Пейзажы мастака выкананыя ў рэалістычнай манеры, але пры гэтым складаныя па вобразнай сістэме, надзвычай рамантычныя і паэтычныя паводле настрою.
На выставе будзе прадстаўлена каля 50 жывапісных твораў з майстэрні аўтара і фондаў музея.
Выстава будзе экспанавацца па 24 лістапада 2024 года ў выставачным корпусе музея (К. Маркса, 24).

Семен Уладзіміравіч Дамарад нарадзіўся 2 кастрычніка 1948 года ў Бабруйску. Ен сын Уладзіміра Аляксандравіча Дамарада, творцы, які значную частку творчай энэргіі аддаў акварэльнаму пейзажу, а асабліва індустрыяльнаму пейзажу Бабруйска. Бабуйчанам вядомыя працы Дамарада-старэйшага па пастаяннай экспазіцыі мясцовага мастацкага музея, ім можа быць цікава пашукаць паралелі ў творчым даробку двух Дамарадаў.














