Бясплатныя магчымасці для тэатралаў і памяць аб Дудараве: прэс-канферэнцыя ІХ Рэспубліканскага фестываля нацыянальнай драматургіі
28 ноября 2024

Таццяна Мікалаеўна Мурманцава, загадчыца літаратурна-драматычнай часткі, Зміцер Анатольевіч Нуянзін, галоўны рэжысер бабруйскага драмтэатра, Віталь Уладзіміравіч Катавіцкі, загадчык кафедры рэжысуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў
З 28 лістапада па 3 снежня ў Бабруйску пройдзе ІХ Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі. Шэсць дзен будзе доўжыцца свята для тэатралаў, на бабруйскай сцэне будуць прадстаўлены 11 спектакляў у выкананні 11-ці прафесійных тэатраў з усей рэспублікі. Адкрыццю фэста папярэднічала прэс-канферэнцыя з арганізатарамі і членамі журы.
Фестываль масштабны не толькі колькасцю дзен, але і прадстаўнічы творчым дэсантам: наш горад у гэтыя дні будзе прымаць каля трохсот творчых адзінак: актораў, рэжысераў, крыткаў, журы. Болей за тры дзесяткі гасцей мусяць быць у Бабруйску на працягу ўсяго фестывалю. Кожнага дня, а дзесятай гадзіне ў тэатры будзе ладзіцца абмеркаванне спектакля, які паказвалі ў папярэдні вечар. На амеркаванне можа трапіць любы жадаючы глядач.
Аксана Мікалаеўна Саттарава, намеснік УК «Магілеўскі абласны тэатр драмы і камедыі ім. В.І.Дуніна-Марцінкевіча», Вадзім Міхайлавіч Шчэрбіч, начальнік аддзела культуры Бабруйскага гарвыканкама, Вераніка Мікалаеўна Ярмалінская, старшыня аб’яднання «Беларускі саюз тэатральных дзеячаў», старшыня журы фестывалю
Акрамя таго, 29 (10.00 і 11.00) і 30 лістапада (15.00), а таксама 3 снежня (15.00) на малой сцэне будзе праходіць Творчая лабараторыя «Святло майстра», прысвечаная памяці выдатнага беларускага драматурга Аляксея Дударава, які пайшоў з жыцця у 2023 годзе. Вераніка Мікалаеўна Ярмалінская, старшыня аб’яднання «Беларускі саюз тэатральных дзеячаў», старшыня журы, у сваім слове да журналістаў звярнула ўвагу: на гэтым фестывалі прадстаўленыя тры п’есы Дударава, у гэтым можна ўбачыць даніну пашаны драматургу.
Наталля Сцяпанаўна Драздова, мастацкі кіраўнік муніцыпальнай аўтаномнай установы мастацтваў гарадской акругі Тальяці (горад-пабрацім Бабруйска) «Драматычны тэатр «Кола» імя Г.Б. Драздова, народная артыстка РФ, член журы, Міхаіл Станіслававіч Кавальчык, выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў
На студэнцкія пастаноўкі-эскізы паводле Дударава ў рамках творчай лабараторыі можна патрапіць таксама свабодна і бясплатна.

Міхаіл Станіслававіч Кавальчык, які праз шэсць гадоў узначальваў бабруйскі драмтэатр і нават памятае яго мінулы будынак, успомніў сябе маладога і творчыя ўдачы, якія ўдалося дасягнуць на радзіме Дуніна-Марцінкевіча. «Бабруйскі тэатр і ў тыя часы адрозніваў творчы пошук і здольнасць прыцягваць і раскрываць маладых актораў, імкненне і здольнасць ісці на эксперыменты» - падсумаваў творца. Няхай дух бабруйскай сцэны натхніць гасцей на найлепшую ігру, а рэжыссераў – на новыя задумкі. Фестываль пачынаецца!














