Маркі з шэдэўрамі наіўнага мастацтва надрукаваныя ў Бабруйску
8 января 2025
Маляванкі
У бабруйскай друкарні ім. А.Т. Непагадзіна надрукаваны маркі з узорамі наіўнага мастацтва аўтарства Алены Кіш і Язэпа Драздовіча. Тыражы кожнай з чатырох 30 тыс. экзэмпляраў, а тыраж малога ліста 7 тыс. экзэмпляраў.
Маляванкі ці маляваныя дываны - вялікія (да 2 м) дываны, наіўна намаляваныя, як правіла, на даматканым палатне, афарбаваным у чорны колер. Вялікае распаўсюджванне маляванкі атрымалі з 1920-х па 1960-я гады. Пазней гэты від мастацтва пайшоў на спад з-за развіцця фабрычнай вытворчасці дываноў, якія сталі многім даступныя.

Для блока марак былі абраныя «Краявід з балюстрадай» (1950–1954) і «Касцёл у Задарожжы» (1937) Язэпа Драздовіча, а таксама «Дзева на водах» і «Рай» (1930–1949) Алены Кіш.
Чатыры маркі серыі «Маляванка» Белпошта выпусціць у абарот 11 студзеня, гашэнне першага дня адбудзецца на Мінск-паштамце.
















