Бабруйскія сем’і вярнуліся з узнагародамі з рэгіянальнага фестывалю «Сузор’е талентаў»
25 августа 2026
Рэгіянальны фестываль сямейнай творчасці «Сузор’е талентаў» прайшоў у Глуску 22 жніўня.
У рамках мерапрыемства адбыліся святочнае шэсце, урачыстае адкрыццё, творчыя выступленні сямейных калектываў, а таксама выставы-продажы і работы тэматычных пляцовак.
У трох намінацыях удзельнічалі 32 сям’і з розных раёнаў Магілёўскай, Мінскай, Гомельскай вобласці, у тым ліку таленавітыя сем’і з Бабруйскага раёна.
Нашы землякі вярнуліся з узнагародамі.
Сям’я Дудаль-Сямёнава з Цялушскага СДК узнагароджана дыпломам 1-й ступені, Грыгор’евых з раённага Цэнтра культуры — 2-й ступені, а сем’і Фамцовых, Арловых і Цішкевіч з Цэнтра рамёстваў пасёлка Глуша атрымалі дыпломы ўдзельнікаў.




















Последние 0 комментариев