Радасць и засяроджанасць. У ДК ФанДОК адкрылася выстава вязаных вырабаў
14 октября 2026
13 кастрычніка ў файе УК «Цэнтр дасуга і творчасці г. Бобруйска» адбылося ўрачыстае адкрыцце выставы «Сувязь пакаленняў». На выставе, прымеркаванай да Дню маці, былі прадстаўленыя працы майстрыхі Таццяны Мурманцавай: хатні дэкор, аздобы да святаў і аксесуары, вырабленыя шыдэлкам і на спіцах.
Гэтая выстава – матэрыялізваны аповед пра сувязь пакаленняў, пра тое, як праз свае жыцце майстрыха выводзіць карункі з ніцяў павагі, любові, сяброўства, творчасці. Першы свой выраб Таццяна Мурманцава зрабіла маленькай дзяўчынкай, падглядаючы за бабуляй Евай Аляксандраўнай: вычылася, выглядаючы з-за печы ў бабулінай хаце. Гэта была карункавая вазачка, форму такога вырабу трымае моцны цукровы сіроп. Шыдэлка і спіцы суправаджалі Таццяну Мікалаеўну праз усе жыцце. На выставе можна ўбачыць манжэты, каторыя яна вывязала для сваей школьнай сукенкі, а таксама каўнерыкі для сцэнічных сукняў, якія насілі гераіні ў нядаўняй пастаноўцы бобруйскага драмтэатра «У спісах не значыўся».
Даробак, які можна ўбачыць на выставе – карункавы, легкі, святочны. У асноўным, гэта прыкрасы для жаночага ўбора, а таксама велікодныя і калядныя ўпрыгожанні для дома. «Мне заўседы хацелася дадаць прыгажосці і свята ў паўсядзеннасць» – кажа Таццяна Мурманцава. Некаторыя прадметы – уласнасць сяброў і радні майстрыхі. «Я, канешне, не буду дарыць свайго вырабу чалавеку, каторы не ацэніць маей работы. А калі пэўная, што адрасату будзе прыемна атрымаць такую рэч, я загадзя падумаю і выканаю нешта спецыяльнае».
На ўрачыстым адкрыцці прысутнічалі родныя Таццяны Марманцавай: маці Людміла Сцяпанаўна і брат Ілля Мікалаевіч. «Віншую з адкрыццем такой добрай выставы, мой дарагі, залаты дзіценак, - звярнулася да дачкі Людміла Сцяпанаўна, - У нашай сям’і есць згадка пра «тонкія рукі» аднай з нашых прабабуль-майстрых. Дык вось, гэтыя рукі дасталіся табе праз пакаленні». Брат аўтаркі выставы падзяліўся дзіцячым ўспамінам: некалі на пабыўках у незабыўнай бабулі з лясной вескі Вонічы і ен намагаўся шыдэлкаваць – бо бабуля Ева і старэйшая сястра былі прыкладам.
На адкрыцці выставы прысутнічалі не толькі сябры і знаемыя аўтаркі, а і дзяўчаты з лесамеханічнага каледжа. Пад канец урачыстасці ўсе закружыліся ў карагодзе народнага танца. Такі сімвалічны інтэрактыў зладзіла экскурсавод і энтузіястка бальнага танца Юлія Багдановіч.
«Вязанне – гэта вельмі тэрапеўтычна, - кажа Таццяна Мурманцава, - Таму что кожны наступны закончаны шэраг – радасць. Закончаны выраб – радасць. Выпрацоўваюцца новыя нейронныя сувязі, супакойваешся, засяроджваешся на моманце. Гэта тое, што нам усім зараз так неабходна: радасць і засяроджаннасць».














Последние 0 комментариев