Рэспубліканскі фестываль нацдраматургіі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча адбудзецца 19-24 лістапада ДАПОЎНЕНА
20 октября 2026
З 19 па 24 лістапада 2026 года ў Бабруйску адбудзецца Х Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча.


У праграме 10 спектакляў па п’есах класікаў і сучасных аўтараў. На суд гледачоў, суддзяў і крытыкаў іх пакажуць тэатральныя калектывы з усей краіны. Гэта ўнікальная магчымасць убачыць лепшыя пастаноўкі і падтрымаць любімыя калектывы.
Білеты хутка паступяць у продаж.

19 лістапада ў 18:00 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё фестывалю!
У гэты дзень будуць афіцыйна прадстаўлены члены журы і тэатральныя крытыкі, а адкрые праграму спектакль «Брама неўміручасці» (К. Крапіва) ад Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
У праграме фестывалю:
20 лістапада ў 12:00 спектакль «Вечар» (А. Дудараў) Гомельскі абласны драматычны тэатр;
20 лістапада ў 19:00 спектакль «Ладдзя роспачы» (У. Караткевіч) - Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургії;
21 лістапада ў 11:00 спектакль «Ядвіга» (А. Дудараў) Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча (г. Бабруйск);
21 лістапада ў 19:00 спектакль «Дзікае паляванне караля Стаха» (У. Караткевіч) — Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр, спектакль ідзе на рускай мове;
22 лістапада ў 12:00 спектакль «Ладдзя роспачы» (У. Караткевіч) - Мазырскі драматычны тэатр імя І. Мележа;
22 лістапада ў 19:00 спектакль «Вера» (3. Дудзюк) Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі, спектакль ідзе на рускай мове
23 лістапада ў 12:00 «Тытанавая ведзьма» (У.Альхоўская) — Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа;
23 лістапада ў 20:00 «Чорт і баба» (Ф. Аляхновіч) Гродзенскі абласны драматычны тэатр;
Закрыццё фестывалю: 24 лістапада ў 18:00 - Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача прадставіць пастаноўку «Людзі на балоце» (І. Мележ).
Білеты ўжо паступілі ў продаж.















Последние 0 комментариев