На пажары ў Бабруйску загінуў мужчына
21 февраля 2025
1395

20 лютага ў 20-55 у службу МНС ад суседзяў паступіла паведамленне аб пажары кватэры ў пяціпавярховым жылым доме на вуліцы Мінскай у Бабруйску.
Гарэла чатырохпакаёвая кватэра на першым паверсе. У адным з пакояў без прыкмет жыцця быў знойдзены 68-гадовы гаспадар.
У выніку пажару ў уватэры пашкоджана маёмасць, закураны сцены і столь.
Як высветлілася, на момант узнікнення пажару ў кватэры знаходзіўся і 72-гадовы сваяк загінулага. Ён спаў у суседнім пакоі і, адчуўшы пах дыму, паспяшаўся выйсці на вуліцу.
Прычына пажару і ўсе акалічнасці гібелі высвятляюцца.




БГРОЧС. Министерство по чрезвычайным ситуациям














