У Бабруйскім райвыканкаме — новы першы намеснік старшыні
25 июня 2024
1475
З сённяшняга дня на пасаду першага намесніка старшыні Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта, начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні заступіў Аляксандр Мікалаевіч Каўранін.
Уручаючы яму пасведчанне дзяржслужачага, старшыня райвыканкама Аляксандр Сухадольскі заўважыў, што асаблівага прадстаўлення новага прызначэнца не патрабуецца: за 6 год працы ў райвыканкаме Аляксандр Мікалаевіч зарэкамендаваў сябе сумленным чалавекам і адказным спецыялістам. Ад новага намесніка кіраўнік раёна чакае садзеяння далейшаму развіццю аграрнай галіны раёна і, галоўнае, — паляпшэнню фінансавага стану сельгасарганізацый. Аляксандр Каўранін у сваю чаргу выказаў падзяку за высокі давер, паабяцаў зрабіць усё ад яго залежнае, каб давер апраўдаць.
Аляксандр Каўранін — тутэйшы: нарадзіўся ў 1994 годзе ў вёсцы Слабада Бабруйскага раёна. У 2017 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію, у 2022-ым — Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў дадзенай навучальнай установы. Спецыяльнасць па адукацыі — тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці; упраўленне арганізацыямі і падраздзяленнямі аграпрамысловага комплексу.
Працоўную дзейнасць пачаў у 2017 годзе начальнікам механізаванага атрада Бабруйскага ААТ “Аграмашсэрвіс”.
У верасні 2018-га прыйшоў у Бабруйскі райвыканкам, быў вядучым дзяржаўным інспектарам вытворчага аддзела ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні, намеснікам начальніка вытворчага аддзела райсельгасхарча, галоўным спецыялістам аддзела.
З 2019 і да сённяшняга дня займаў пасаду намесніка начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бабруйскага райвыканкама.
Всего комментариев 0
Поделиться:
Другие новости раздела
Идёт обмен данными...