Новости компаний
Новости компаний
Новости компаний
Новости компаний
Новости компаний
12 августа 2024
Зусім хутка на землях ААТ “Міхалёўская Ніва” з’явіцца сучасны малочна-таварны комплекс на 600 галоў дойнага статка. У складзе комплекса — два кароўнікі, малочная зала, радзільнае аддзяленне, прафілакторый для маленькіх цялят і шэраг больш дробных аб’ектаў, неабходных для функцыявання МТК.
На гэты час гатоўнасць аб’екта складае прыкладна 60%, — расказаў прараб ААТ “Міхалёўская Ніва” Аляксандр Красімаў. –– Праводзіцца мантаж абсталявання даільна-малочнага блока. Кароўнікі практычна гатовыя: заліты бетон, маецца накрыццё, пачынаецца мантаж стойлавага абсталявання. Асноўны акцэнт непасрэдна ў бягучыя дні робіцца на ўзвядзенні памяшкання пад радзільнае аддзяленне. Яно зманціравана, бетонныя работы практычна цалкам выкананы. Усталёўваем стойлавае абсталяванне ў адпаведнасці з тэхналагічнымі патрабаваннямі. Таксама вядзецца набыццё матэрыялаў для працягу будаўнічых работ, у прыватнасці, камплектуючых для прафілакторыя, для будаўніцтва сіласных траншэй (іх запланавана чатыры), вагавога абсталявання.
Адначасова, як паведаміў Аляксандр Васільевіч, падвозіцца грунт для добраўпарадкавання тэрыторыі комплекса. Аб’ёмы работ у гэтым накірунку немалыя: бетанаванне дарогі, праездаў, пад’ездаў, усталяванне агароджы ды іншае.
Графік на будоўлі напружаны. Работы вядуцца шэсць дзён на тыдзень, з 8 да 19 гадзін. З фінансаваннем аб’екта пытанняў няма. Праблемным з’яўляецца хіба што дэфіцыт рабочых кадраў, у асаблівасці вузкіх спецыялізацый, такіх як каменшчык, зваршчык, інш. Для бесперабойнасці работ і нарошчвання тэмпаў будаўніцтва субпадрадная арганізацыя, якой з’яўляецца Бабруйскі МДБК (генпадрадчык “Магілёўаблсельбуд”), заключыла дамовы на выкананне работ таксама і з работнікамі з Непала. Працуюць замежнікі, па словах прараба, зладжана і якасна, сур’ёзна ставяцца да патрабаванняў аховы працы.
З улікам таго, што здача ў эксплуатацыю малочна-таварнага комплекса запланавана на канец верасня-пачатак кастрычніка, падрадчык прадпрымае ўсемагчымыя захады па нарошчванні тэмпаў будаўніцтва. У сваю чаргу заказчык няспынна кантралюе ход работ.
Всего комментариев 0
Поделиться: