Новости компаний
Новости компаний


9 июля 2025
Традыцыю пачынаць жніво старажытным абрадавым дзействам у раёне не парушылі і сёлета.
Прывітаць хлебаробаў, падзякаваць прыродзе і людзям, чыімі клопатамі і намаганнямі закаласіліся хлебныя нівы, пажадаць усім якаснай уборкі і багатых ураджаеў на поле ААТ “Неўскі-Агра” сабраліся прадстаўнікі райвыканкама на чале са старшынёй Міхаілам Крыцкім, старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Старавойтава, кіраўнікі раённых арганізацый, кіраўнікі і галоўныя аграномы сельгаспрадпрыемстваў, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, духавенства.
— Шчыраю дзякую ўсім вам, хто ад восені да цяперашняга дня не пакладаючы рук клапоціцца на хлебнай ніве. Дзякуючы вашай нястомнай працы палі радуюць вока высокім калоссем. Цяпер стаіць задача — своечасова і без страт сабраць ураджай. Упэўнены, вы з ёй выдатна справіцеся, — адзначыў Міхаіл Крыцкі і пажадаў хлебаробам і ўсім, хто мае дачыненне да збору зерня высокіх намалотаў і спрыяльнага надвор’я.
Багатага ўраджаю і зладжанасці хлебаўборачнай кампаніі аграрнікам пажадалі таксама в. а. кіраўніка ААТ “Неўскі-Агра” Андрэй Пракапенка і старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Максім Ганжураў. Апошні ўручыў членам экіпажаў зернеўборачных камбайнаў, каму даручана права абмалаціць першае ў сёлетнім годзе калоссе, падарункі ад прафсаюза, кіраўніку ААТ “Неўскі-Агра” — сертыфікаты на набыццё аптэчак першай медыцынскай дапамогі ад раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа, нагадаў пра бяспеку працы на жніве. Сувеніры хлебаробы атрымалі таксама ад раённай арганізацыі ГА “Белая Русь”.
Не абыйшлося без божага блаславення. Яго — на добры ўраджай, выдатнае здароўе і спраўную работу тэхнікі — работнікі палёў атрымалі ад пратаіерэя Генадзя Вейгі, благачыннага Бабруйскай акругі.
Як і прадугледжана старадаўняй традыцыяй, першы сноп хлябоў новага ўраджаю сабралі жнейкі — работнікі раённага Цэнтра культуры. І толькі пасля гэтага на хлебную ніву выйшла сучасная высокавытворчая тэхніка пад кіраваннем майстроў сваёй справы: Леаніда Чэрніка з памочнікам Віктарам Дзешкаўцом, Анатоля Шынкара з Юрыем Канаплёвым, Рамана Радзівонава з Леанідам Маліноўскім.
З замілаваннем назіраючы за ціхай і упэўненай хадой прыгажуноў-камбайнаў, у думках кожны жадаў хлебаробам здароўя і плённай працы, а калектывам раёна — багатага ўраджаю.
Всего комментариев 0
Поделиться:
Произошла ошибка
Последние 0 комментариев