Новости компаний
Новости компаний
Новости компаний
Новости компаний


21 июля 2025
Сярод маладых спецыялістаў філіяла “Варатынь” ААТ “Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў”, якія прысутнічалі на сустрэчы са старшынёй райвыканкама, — юнакі і дзяўчаты розных прафесій: сакратар, аграномы, эканамісты, бухгалтары.
Усім ім кіраўнік раёна падзякаваў за працу.
— Вы з’яўляецеся работнікамі адной з найбольш паспяховых сельгасарганізацый Бабруйшчыны. Сваёй працай памнажаеце дабрабыт гаспадаркі і краіны. Хачу, каб вы ведалі, што ў раёне вельмі зацікаўлены, каб вы тут трывала замацаваліся, нягледзячы на тое, мясцовыя вы жыхары ці гараджане. Для гэтага мы адкрытыя для дыялогу, для вырашэння любых пытанняў, якія вас турбуюць, да ўкаранення слушных ініцыятыў з вашага боку, — адзначыў Міхаіл Крыцкі.
У сваю чаргу маладыя людзі падзяліліся ўражаннямі ад сваіх абавязкаў, ад калектыва. Заўважылі, што задаволеныя заробкам за сваю працу, не маюць праблем з падвозам на работу. З радасцю адгукнуліся на прапанову кіраўніка раёна ў адрас прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства наладзіць для іх паездку па знакавых месцах Магілёўшчыны, у нядаўна адчынены музей Славы.
Всего комментариев 0
Поделиться:
Произошла ошибка
Последние 0 комментариев