
Новости компаний

Новости компаний

Новости компаний


22 октября 2025
На ўрачыстасць з гэтай нагоды прыехалі гендырэктар і галоўны ляснічы Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Уладзімір Сіроцін і Мікалай Ляпко.
— Закладзена добрая традыцыя — будаўніцтва жылля для работнікаў лясной гаспадаркі. Гэта, упэўнены, будзе прыцягваць у галіну моладзь, ствараць у людзей жаданне плённа працаваць, таму што жыллё — гэта аснова, трывалы падмурак кожнай сям’і, — адзначыў Уладзімір Сіроцін і пажадаў навасёлам утульнага пражывання, паболей дзетак і ўсяго найлепшага.
Дырэктар Бабруйскага лясгаса Андрэй Цвірко пры гэтым заўважыў, што ў 2024 годзе па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі ў Магілёўскай вобласці было абрана тры лясгасы, у тым ліку Бабруйскі, для рэалізацыі новага праекту — вырабу домакамплектаў па тэхналогіі строганага бруса. “За гэты час мы зрабілі і прадалі шэсць такіх дамоў, адзін вырашылі пабудаваць для сваіх працаўнікоў. І сёння ключы ад яго ўручаем нашаму маладому работніку”, — адзначыў ён.
Уладальнікам ключа ад новенькага дома стала маладая сям’я Валерыя і Алесі Бяржаніных, якія выхоўваюць трохгадовага сына.
— Мне прапанавалі арэнднае жыллё ў выглядзе новенькага дома, і мы адразу на гэта пагадзіліся. Для зручнасці з Гарадзецкага лясніцтва, дзе зараз працую памочнікам ляснічага, збіраюся перавесціся бліжэй да дома, у Брожскае лясніцтва, — падзяліўся планамі малады чалавек.
— Дом сапраўды шыкоўны: прасторны, з летняй тэрасай і вялікай, добраўпарадкаванай дваровай тэрыторыяй. Абавязкова ўсталюем тут дзіцячую пляцоўку для сына, лазню, пасадзім кветкі, грады, — не хаваючы ўзрушанасці, дадала маладая гаспадыня.
У доме ад Бабруйскага лясгаса — прасторная, сумешчаная з кухняй гасцёўня, тры жылыя спальныя пакоі, прасторная ванная і кацельная, калідор. На тэрыторыі маецца збудаванне для садова-агароднага інвентару.
Всего комментариев 2
Поделиться:
Произошла ошибка
Последние 2 комментария
Видел как строили и вода стояла на участке. Сочувствую дренаж не сделали зима осень покажут что и как. И сколько аренда таких домиков?
Пусть дом будет радовать и пусть семья растет , как и папина зарплата!!!