Новости компаний
Новости компаний
Новости компаний
1 декабря 2025

Дасягнуць таго, каб, заступіўшы на першае працоўнае месца, маладыя людзі заставаліся ў калектывах надоўга, — задача, якая востра стаіць і перад наймальнікамі, і перад раённай уладай. Шлях да яе вырашэння — гэта разумеюць на ўсіх узроўнях — праз цеснае ўзаемадзеянне бакоў.
Ад наймальніка патрабуецца стварыць для моладзі належныя ўмовы працы і адпачынку, магчымасці для павелічэння заробку і кар’ернага росту. Ад маладых людзей — добрасумленная праца, праяўленне ініцыятывы па нарошчванні аб’ёмаў вытворчасці, паляпшэнні фінансавага дабрабыту прадпрыемстваў. Пры гэтым важна, каб праблемныя пытанні, якія могуць узнікаць, своечасова здымаліся.
У мэтах апошняга адбылася сустрэча першага намесніка старшыні Бабруйскага райвыканкама Аляксандра Каўраніна з маладымі спецыялістамі ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”. Удзел у ёй прынялі таксама начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Дзмітрый Вяроўкін, намеснікі дырэктара ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” Валерый Сяргейчык і Віталь Корзунаў.

Пазнаёміўшыся з моладдзю (на сустрэчы было 10 чалавек), Аляксандр Каўранін распавёў і пра сябе, уласную кар’еру. Адзначыў, што, вярнуўшыся ў родныя мясціны пасля заканчэння сельскагаспадарчай акадэміі, за даволі кароткі тэрмін прайшоў шлях ад спецыяліста сельгаспрадпрыемства да першага намесніка старшыні райвыканкама. Пры гэтым, у якой бы пасадзе не працаваў, кіраваўся галоўным — зрабіць як найлепш. Такога падыходу да працоўных абавязкаў пажадаў і моладзі.
У цэлым размова атрымалася даверлівай. Маладыя спецыялісты, сярод якіх вадзіцель, машыніст-трактарыст, інжынеры, аграном, эканаміст, юрыст, энергетык і інш., падзяліліся ўражаннямі ад першага працоўнага месца. Узнятыя моладдзю пытанні датычыліся аплаты працы, кампенсацыі праезду для тых, хто на работу прыязджае з горада. Усе іх першы намеснік старшыні райвыканкама ўзяў на кантроль.

Аляксандр Мікалаевіч падзякаваў юнакам і дзяўчатам за працу, якая, у тым ліку і іх намаганнямі, для сельгаспрадпрыемства стала выніковай. Заклікаў моладзь набірацца вопыту, быць добрымі спецыялістамі ў сваёй прафесіі. Згуртавана падыходзіць да вырашэння вытворчых задач — рабіць сваё прадпрыемства перадавым, павялічваць выручку, прыбыткі і праз гэта паляпшаць уласны і калектыва дабрабыт. Райвыканкам у сваю чаргу, як запэўніў, заўжды гатовы падставіць плячо.
Валерый Сяргейчык пажадаў моладзі не баяцца перашкод да прафесійнага росту, бо будучыню ствараць маладым.

Дзмітрый Вяроўкін параіў праяўляць ініцыятыву ў грамадска-палітычным жыцці раёна — удзельнічаць ва ўсіх карысных справах, быць патрыётамі сваёй Радзімы.
Всего комментариев 0
Поделиться:
Произошла ошибка
Последние 0 комментариев