Сельгасарганізацыі раёна ў чаканні палявых работ
28 февраля 2024
748
Гаварыць аб пачатку паўнамаштабных веснавых палявых работ пакуль не даводзіцца, аднак у асобных сельгасарганізацыях, як паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бабруйскага райвыканкама, ужо спрабуюць уносіць мінеральныя ўгнаенні і арганіку на палях, дзе гэта магчыма.
У гаспадарках завяршаюць рамонты сельскагаспадарчай тэхнікі, праходзяць тэхнічныя агляды трактароў.
Для правядзення веснавых палявых работ сёлета патрабуецца 1397 тон насення збожжавых і зернебабовых раслін. Маецца 1310 тон, на набыццё 139 тон элітнага насення заключаны дамовы.
Всего комментариев 0
Поделиться:
Другие новости раздела
Идёт обмен данными...