

25 февраля 2025
2 сакавіка ў Бабруйскім гарадскім парку культуры і адпачынку святкуюць Масленіцу.
Ад 11 раніцы плануецца работа атракцыёнаў.
Ад 12.00 да 16.00 на сцэне парка выступяць гарадскія творчыя калектывы. На галоўнай алеі будуць працаваць гандлёвыя рады з блінамі і шашлыком, а таксама выставы-продажы работ майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Побач з адміністрацый парка з 12.00 да 16.00 майстры народных рамёстваў правядуць майстар-класы.
Традыцыйная здабыча пеўня са слупа адбудзецца ў 14.00. Пасля гэтага будзе зладжана фаер-шоў і спальванне пудзіла зімы.
Всего комментариев 0
Поделиться:
Произошла ошибка