

5 марта 2025
У мэтах добраўпарадкавання зямлі ў Бабруйскім раёне вядзецца раскарчоўка садоў з нізкім банітэтам.
Па словах начальніка вытворча-тэхналагічнага аддзела райсельгасхарча Віктара Садоўскага, дадзеную работу праводзяць у ААТ “Міхалёўская Ніва” і ААТ “Саўгас Кісялевічы”. Усяго належыць да раскарчоўкі 53 гектары плошчаў зямлі, якая ў далейшым будзе прыцягнута ў сельскагаспадарчы асабарот.
Дзейсным на тэрыторыі раёна застаецца сад у ААТ “Неўскі-Агра”. На плошчы ў 70 гектараў, што адведзены пад яблыневы сад, хутка пачнуцца традыцыйныя для гэтай пары доглядныя работы.
Всего комментариев 0
Поделиться:
Произошла ошибка
Последние 0 комментариев