Работнікі Бабруйскага лясгаса адзначылі прафесійнае свята
17 сентября 2025

Урачыстасць прайшла ўчора ў раённым Цэнтры культуры. Падчас яе было выказана шмат цёплых слоў у адрас людзей, якія звязалі сваё жыццё з клопатам пра неацэнную каштоўнасць, якой з’яўляецца лес, з памнажэннем дабрабыту краіны.
— Лес — наша нацыянальнае багацце. Дзякуючы вам ён захоўваецца і ўзнаўляецца, каб магчымасць дыхаць чыстым паветрам была і ў нашых нашчадкаў, — адзначыла, віншуючы калектыў Бабруйскага лясгаса, старшыня Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў Ірына Старавойтава.
Яна падзякавала калектыву за плённую працу, пажадала далейшага развіцця. Ад Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта ўручыла Ганаровую грамату дырэктару лясгаса Андрэю Цвірко і грамату — Іллі Дудалю, ляснічаму Глушанскага вопытна-вытворчага лясніцтва. Ад Бабруйскага райсавета дэпутатаў і раённага аддзялення Магілёўскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” шэрагу работнікаў — граматы і лісты падзякі.



Таццяна Русецкая, намеснік старшыні Кіраўскага райвыканкама, адзначыла поспехі членаў калектыву Бабруйскага лясгаса, якія працуюць на Кіраўшчыне.
Падзякаваўшы ўсім, хто прыйшоў павіншаваць калектыў са святам, Андрэй Цвірко распавёў пра дзейнасць лесагаспадарчай установы, напрацоўкі і дасягненні апошніх год, а таксама задачы, якія стаяць перад галіной. Пажадаў усім моцнага здароўя, аптымізму, збыцця запаветных мар і паспяховай працы.
За вялікі ўклад у дабрабыт краіны і захаванне ляснога багацця, за значны асабісты ўнёсак у выкананне прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця галіны за 2024 год і першае паўгоддзе сёлетняга ўзнагародамі розных узроўняў — ад Міністэрства лясной гаспадаркі да Бабруйскага лясгаса, былі адзначаны многія працаўнікі лесагаспадарчай установы — найлепшыя спецыялісты і работнікі галіны.
Лідар пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі лясгаса Наталля Нікітка ўзнагародзіла актывістаў прафсаюзнага руху, а першы сакратар Бабруйскага РК БРСМ Дар’я Панцялеева — удзельнікаў шматлікіх праектаў моладзевага аб’яднання.
Прыемныя ўражанні ў прысутных выклікала відэа-віншаванне з прафесійным святам ад тых, хто толькі пераймае вопыт клопату пра лес, — членаў дашкольнага лясніцтва “Вясёлкавы лес”, створанага на базе дзіцячага садка “Вясёлка” аг. Мышкавічы Кіраўскага раёна, а таксама ветэранаў галіны, каго зала прывеціла стоячы, цёплымі словамі, апладысментамі і кветкамі.
Выдатным падарункам для работнікаў лесу стала і цудоўная канцэртная праграма ад работнікаў культуры Бабруйскага раёна.



Всего комментариев 0
Поделиться:
Другие новости раздела
Произошла ошибка
Последние 0 комментариев