Антон Каранкевіч абмеркаваў з супрацоўнікамі музея папулярызацыю культурнай спадчыны
19 февраля 2026
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Антон Каранкевіч у выбарчай акрузе выкарыстоўвае любую магчымасць наведацца ў арганізацыі і прадпрыемствы, пагутарыць з працоўнымі калектывамі, даведацца пра клопаты і турботы, якімі там жывуць.

У гэтых мэтах Антон Каранкевіч пабыў у Бабруйскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі. Тэмай гаворкі з калектывам стала папулярызацыя культурнай спадчыны бабруйскага краю сярод больш шырокага кола людзей. У маладога спецыяліста дэпутат пацікавіўся ўражаннем ад першага працоўнага месца і фактарамі, якія здольны паўплываць на замацаванасць сучаснай моладзі на сяле. У сваю чаргу работнікі музея пазнаёмілі Антона Міхайлавіча з цікавымі тэматычнымі экспазіцыямі (адна з іх прысвечана Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў) і рэдкімі экспанатамі.

На парадку дня дэпутата Палаты прадстаўнікоў і маніторынг сельскіх гандлёвых кропак. У прыярытэце цікавасці народнага абранніка — насычанасць магазіна таварамі, у тым ліку садавінай і агароднінай, шырыня асартыменту, якасць прадукцыі, цэны.















Последние 0 комментариев