

7 октября 2024
Згодна з дэкрэтам Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага ад 3 кастрычніка 2024 года, новым пробашчам парафіі быў прызначаны ксёндз Андрэй Таўрук, які раней нёс душпастырскае служэнне ў Віцебскай дыяцэзіі. Аб гэтым паведамляе catholic.by.
На нядзельнай святой Імшы новага пробашча прадставіў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі. Паводле нормаў кананічнага права, у прысутнасці шматлікіх вернікаў ксёндз Андрэй Таўрук прамовіў сімвал веры і даў прысягу пробашча перад уступленнем на гэтую пасаду.
Біскуп Касабуцкі сардэчна павіншаваў святара з пачаткам новага душпастырскага служэння ў Бабруйску.
Пасля Імшы прадстаўнікі парафіяльнай супольнасці Бабруйска і Клічава прывіталі новага пробашча, а таксама выказалі словы шчырай удзячнасці за добрасумленнае служэнне яго папярэдніку, ксяндзу каноніку Андрэю Яркаўцу, былому дэкану Бабруйскаму, які быў на гэтай пасадзе апошнія дзесяць гадоў і пакінуў яе па стане здароўя.
Всего комментариев 0
Поделиться: