Каманда Бабруйскага раёна — сярод пераможцаў абласнога этапу спартыўна-патрыятычнай гульні “Зарнічка”
22 мая 2024
849
Абласная спартыўна-патрыятычная гульня «Зарнічка» прайшла сёння ў Магілёўскім абласным цэнтры творчасці. Удзельнікамі мерапрыемства сталі малодшыя члены БРПА — больш за 200 акцябрат з усяго рэгіёну.
Атрад “Зорка” піянерскай дружыны імя М.Р. Пінчука Ленінскай сярэдняй школы, які прыняў удзел у мерапрыемстве, прадэманстраваў добрыя навыкі ў страявой падрыхтоўцы агляду строя і песні “Будзь гатовы!”, шырокія веды па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, піянерскага руху, па гісторыі дзяржаўных сімвалаў. У спартыўнай частцы гульні нашаму атраду не было роўных. “Дрыгву” і “Павуціну” акцябраты прайшлі першымі, без штрафных балаў.
У выніку спаборніцтваў каманда Бабруйскага раёна заняла 3-е месца!
Бабруйскі раённы Савет БРПА ў асобе старшыні Алены Смарчок шчыра дзякуе педагогам, якія падрыхтавалі каманду да абласнога этапу — Веры Пятроўне Колас і Сяргею Аляксеевічу Кулікову.
Всего комментариев 0
Поделиться:
Другие новости раздела
Идёт обмен данными...