Сцерлi Алмаз у алмазны пыл! Дынама-Шыннік здабыў перамогу над камандай Залатога дывізіена МХЛ. ВІДЭА+ФОТА
30 января 2025
275
У трэцім матчы хатняй серыі «Дынама-Шыннік» атрымаў мінімальную перавагу над «Алмазам» з расійскага Чарапаўца з лікам 1:0.
Трэнер «Дынама-Шыннік» Андрэй Міхалеў пракаментаваў матч так: - Станоўчыя эмоцыі пасля гульні. Атрымаўся якасны матч, было багата галявых момантаў як з нашага боку, так і з боку суперніка.
Усё вырашыў адзін гол. Годна правялі трэці перыяд, хаця ў першым нясмела пачалі. Вынік папярэдніх гульняў ціснуў на нас. Таму зараз хлопцам сказаў, што трэба ўсё выкідваць з галавы, выходзіць на лёд з чыстага ліста, старацца гуляць стрымана і кайфаваць.Першы перыяд мы пакутавалі. Парадаваў другі перыяд - у апошні час мы яго правальвалі. Сёння было шмат момантаў, а ў саперніка ўсяго толькі тры. У трэцім перыядзе закінулі хуткі гол і давялі справу да канца.
Таксама Міхлеў падкрэсліў знясіленне сваіх гадаванцаў ад пастаянных пераездаў апошняга часу: - Нажаль, нам усё ж не хапіла «фізікі».
Пераезды падкасілі. За гэты час, што правялі ў Бабруйску, працавалі толькі на аднаўленне. Трэніроўкі былі толькі па 45 хвілін, таму на добры лад нічога не паспелі адпрацаваць. Хлопцы праз раз’езды страцілі па 3-4 кілаграма - гэта трэба аднаўляць адпачынкам і добрай ежай.
Відэа Валянцін Валянцінаў
Болей фота ў фотарэпартажы Валянціна Валянцінава
Всего комментариев 0
Поделиться:
Другие новости раздела
Идёт обмен данными...
Последние 0 комментариев