

9 апреля 2025
У напружанай серыі плэй-оф Маладзёжнай хакейнай лігі (МХЛ) бабруйскі «Дынама-Шыннік» саступіў маскоўскаму «Спартаку» з лікам 1:3 у серыі. Чацвёрты матч, які прайшоў 8 красавіка на «Бабруйск-Арэне», скончыўся з лікам 0:4 на карысць гасцей, што стала фінальнай кропкай сезона для гаспадароў. Нягледзячы на паразу, гэты сезон увойдзе ў гісторыю клуба як самы паспяховы за ўвесь час выступаў у МХЛ, бо каманда ўпершыню прабілася ў элітны «Залаты» дывізіён на наступны год.
Чацвёртая гульня серыі стала для «Дынама-Шынніка» сапраўдным выпрабаваннем. «Спартак», лідэр рэгулярнага чэмпіянату МХЛ, з першых хвілін узяў гульню пад кантроль. Ужо ў першым перыядзе масквічы рэалізавалі два большасці: Аляксандр Плясовіх і Мікіта Мыльнікаў зрабілі лік 2:0. У другім перыядзе «чырвона-белыя» працягвалі дамінаваць — Іван Гаўрылаў і Ягор Варюшкін давялі перавагу да 4:0, таксама адзначыўшыся ў няроўных складах. Брамнік «Спартака» Яраслаў Кузьменко сыграў бездакорна, адбіўшы ўсе атакі бабруйчан і скончыўшы матч «на нуль»!
Для «Дынама-Шынніка» гэты матч апынуўся складаным не толькі з-за сілы суперніка, але і з-за ўласных памылак. Частыя выдаленні — у агульнай складанасці 11 хвілін штрафу супраць 2 у «Спартака» — пазбавілі гаспадароў сіл і шанецаў на супраціў.
Серыя супраць «Спартака» падарыла заўзятарам масу эмоцый. Усё пачалося з сенсацыйнай перамогі «Дынама-Шынніка» у Маскве 3 красавіка з лікам 2:1, што падаравала надзею на поспех. Аднак ужо ў другім матчы «Спартак» адказаў упэўненай перамогай 2:0. Пераезд у Бабруйск не змяніў раскладу сіл: 7 красавіка масквічы выйгралі 5:2, а 8 красавіка паставілі кропку ў серыі.
Нягледзячы на вынік серыі, сезон 2024/25 стаў для «Дынама-Шынніка» сапраўдным прарывам. Пад кіраўніцтвам Андрэя Міхалёва каманда заняла другое мейсца ў «Сярэбраным» дывізіёне Заходняй канферэнцыі і паспяхова прайшла стадыю плэй-ін, ператварыўшы ў пыл чараповецкі «Алмаз»!
На жаль сезон скончыўся паразай, але «Дынама-Шыннік» заклаў трывалы фундамент для будучыні. У наступным сезоне клуб чакаюць матчы ў «Залатым» дывізіёне супраць наймацнейшых каманд лігі, што стане выдатнай магчымасцю для маладых ігракоў праявіць сябе. Заўзятары, нягледзячы на гаркату прайгрышу, могуць ганарыцца дасягненнямі каманды і з аптымізмам глядзець наперад.
Матчы плэй-оф у Бабруйску сталі сапраўдным святам хакея для горада. «Дынама-Шыннік» скончыў сезон з высока паднятай галавой, даказаўшы, што здольны змагацца з лепшымі. Параза ад «Спартака» — яшчэ адзін урок на шляху да новых вяршыняў.
Дзякуй камандзе за эмоцыі, за барацьбу і за гістарычнае дасягненне. Цяпер — адпачынак, потым — падрыхтоўка да новага сезона, дзе бабруйскіх «баброў» чакаюць яшчэ больш сур'ёзныя выпрабаванні!
Всего комментариев 1
Поделиться:
Произошла ошибка
Последний 1 комментарий
Спартак хорошо играли и установку тренера выполнили. провоцировали на удаления а шинник повёлся. И все шайбы были забиты в меньшинстве. Нужно работать над психологией