close.svg

Авторизация

Нет аккаунта? Зарегистрируйтесь

театр

Философия на тему «Вечар»

Философия на тему «Вечар»

Дата: 5 сентября.

Время: 18:00.

Место проведения: ул. Социалистическая 105, Могилевский областной театр драмы и комедии им. В.И.Дунина-Марцинкевича.

Стоимость: 8-12 BYN.

Продолжительность спектакля: 2 часа с антрактом.

Спектакль «Вечар» па п’есе, мабыць, самага вядомага драматурга Беларусі Аляксея Дударава.

Напісана яна была ўжо даўно, у 80-ыя гады пастаўлена ў многіх тэатрах Савецкага Саюза.

Тады яна ўскалыхнула людскія сэрцы і розумы — гэта была шчырая размов пра прпаміраючую вёску.

Аўтар расказаў пра трох пакінутых і забытых усімі ў амаль неіснуючай вёсцы старых.

З таго часу пра паміраючую вёску напісана шмат, да гэтага «памірання» ўсе сталі ставіцца, як да непазбежнасці.

Наша гісторыя пра тое, як трое старых, Ганна, Мульцік і Гастрыт, застаўшыся адны ў вёсцы, з якой усе з’ехалі, знайшлі свой сэнс жыцця, як навучыліся спраўляцца са старасцю, адшукалі ў сабе сілы для пакаяння за тое, што было ў мінулым не так, як яны берагуць усё, што іх акружае і знаходзяць для сябе ў гэтым сілы жыць далей.

Ці шчаслівыя яны? Кожны з нас шчаслівы па-свойму, так і гэтыя трое старых.

Калі выбіраць з калодзежа кожны дзень ваду, то яна будзе абнаўляцца, прыбываць — і калодзеж будзе жыць! І калі гэтыя трое робяць гэта, значыць, і яны самі, як гэты калодзеж, будуць жыць – прыгожа і годна.

teatr-bobr.by


ОБСУЖДЕНИЕ
Комментарии отсутствуют