close.svg

Авторизация

Нет аккаунта? Зарегистрируйтесь

лекции, тренинги, семинары, мастер-классы, презентации

Калядны кірмаш «Жаніцьба Цярэшкі»

Калядны кірмаш «Жаніцьба Цярэшкі»

13 студзеня 2019 года Калядны кірмаш. Гульня (18+) «Жаніцьба Цярэшкі».

Шчадроўскі Хвэст: Жаніцьба Цярэшкі, кірмаш, дзіцячыя забавы і кірмаш
Запрашаем гараджан 13 студзеня на "Шчадроўскі Хвэст" у тайм-клуб "1387"
Шчадрую-шчадрую, у Бабруйску "Жаніцьбу Цярэшкі" чую!
У Шчодры вечар запрашаем усіх ахвочых пабавіцца ў даўняй каляднай гульні беларуска-літоўскае Поўначы -- жаніцца й не журыцца! Вас чакаюць танцы пад дуду, найсмачнейшы глінтвейн, мех і торба радасных эмоцый на цэлы год!
Для маленькіх гасцей будзе працаваць пляцоўка дзіцячых забаваў ад курсаў Мова Нанова. На дзіцячай пляцоўцы развучым калядныя песенькі, пагуляемся ды палепім. Калядныя касцюмы вітаюцца!
На калядным кірмашыку можна будзе набыць сувеніры, цёплыя падарункі і пачастункі для сваіх "дзядулек" і "бабулек" ад нашых славутых майстроў.

Майстэні-удзельнікі кірмаша:
Сямейная крама "Беларусам" - гэта упрыгожванні ручной працы з беларускімі арнаментамі, беларускамоўныя сувеніры, аўтарскае вязанае адзенне і інш. Прымаем перадзамовы!

На калядны кірмаш «Жаніцьба Цярэшкі» запрашаюць усіх добрых людзей Бабруйска
Сямейная крама "Беларусам"


Майстэрня "Сойка" прэзентуе ўпрыгожанні ручнога вырабу з натуральнымі раслінамі і кветкамі — завушніцы, кулоны, пярсцёнкі, браслеты, заколкі і інш.

На калядны кірмаш «Жаніцьба Цярэшкі» запрашаюць усіх добрых людзей Бабруйска
Майстэрня "Сойка"


Майстэрня смаку "Зёлка-Пчолка" (аграсядзіба "Дайнаўскі Двор") прапануе духмяныя гарбаткі, пасцілу, мармелад, мёд, ягадны квас і сочыва.

На калядны кірмаш «Жаніцьба Цярэшкі» запрашаюць усіх добрых людзей Бабруйска
Майстэрня смаку "Зёлка-Пчолка"



На калядным кірмашыку можна будзе набыць сувеніры, цёплыя падарункі і пачастункі для сваіх "дзядулек" і "бабулек" ад нашых славутых майстроў.
Жаніцьба Цярэшкі — калядная абрадавая гульня, якая захавалася ў жывой традыцыі на Віцебшчыне.
Сутнасць гульні: калядным вечарам моладзь збіралася ў хаце на танцы. Апоўначы абіралі "бацьку" і "маці", якія складалі пары і "жанілі" іх. "Бацькі" мусілі адказна падыходзіць да сваіх абавязкаў, каб не пакрыўдзіць "маладых". Пад шматлікія прыпеўкі-цярэшкі "бацькі" выводзілі дзяўчыну і хлапца, частавалі іх хлебам і напоем, а пасля перакручвалі пад "Лявоніху" — спачатку "матка" з хлоцам, "бацька" з дзеўкай, а потым скручвалі маладзёнаў у пару. Пасля гэтага дзяўчына і хлопец пачыналі звацца "бабулька" і "дзядулька".


Калі ўсе пары "перакручваліся", удзельнікі абраду па чарзе лавілі адзін аднаго, суправаджаючы працэс вясёлымі песенькамі-цярэшкамі. Таксама гулялі ў гульні: "Лавачка", "Вішанька", "Фанты" і інш.

У традыцыйных святах няма гледачоў і ўдзельнікаў.
Каб гульня “Жаніцьба Цярэшкі” адбылася годна, нам неабходна вытрымаць гендэрны баланс. Таму запрашаем да актыўнасці мужчынскую палову Бабруйска - бо гульня, як і арыентацыя, у нас традыцыйная!
Папярэдняя рэгістрацыя да ўдзелу ў "Шчадроўскім Хвэсце" па тэл./вайбер +375297825115 альбо у каментарах!
У 2009 г. беларуская абрадавая гульня "Жаніцьба Цярэшкі" занесеная ў Спіс сусветнай духоўнай спадчыны UNESCO.

Папярэдняя рэгістрацыя да ўдзелу ў "Шчадроўскім Хвэсце" па тэл./вайбер +375297825115 альбо у каментарах!

Час правядзення: 16.00-19.00.

Месца правядзення: 1387. Тайм-клуб.


ОБСУЖДЕНИЕ
Комментарии отсутствуют