Вечар класічнай беларускай музыкі ў мастацкім музеі
11 сентября 2023
1408

13 верасня, да Дня народнага адзінства, у Бабруйскім мастацкім музеі (вул. М. Горкага, 28) адбудзецца музыкальна-літаратурны вечар класічнай беларускай музыкі «Каб любіць Беларусь...»
У выкананні Народнага ансамбля народных інструментаў «Бурлеска» Дзіцячай школы мастацтваў №1 г. Бабруйска ім. Я.К. Цікоцкага прагучаць творы беларускіх кампазітараў: Яўгена Глебава, Рыгора Суруса, Валерыя Іванова, Уладзіміра Солтана, Іосіфа Тамарына, Ігара Лучанка і Юрыя Семенякі.
Пачатак канцэрта а 18-й гадзіне. Уваход платны.















