Адкрыццё 80-га тэатральнага сезона!
11 сентября 2024

ПРЭМ’ЕРА Ў НОВЫМ 80-ЫМ ТЭАТРАЛЬНЫМ СЕЗОНЕ!
Юбілейны сезон адкрые музычная камедыя ў дзвюх дзеях «Ідылія» — 13 верасня (18:00) і 14 верасня (18:00)!
Рэжысёр-пастаноўшчык Павел Марыніч, кампазітар Алег Хадоска, мастак — пастаноўшчык Ілья Падкапаеў.
Ох і цяжкую справу задумала гераіня спектакля Юлія: затрымаць няўрымслівага Кароля на роднай зямлі. І, мусіць, усё адбылося б лёгка, як яна і задумала, каб не абставіны: Кароль улюбёны ў Францыю, а Юлію пераследуе закаханы ў яе Навум, таксама слуга Кароля Ян не дае ёй праходу, і нават камісар маёнтка заляцаецца да Юліі. Вось толькі сама Юлія ўсім сэрцам адданая Каролю. Як жа распутаецца так складана заблытаны вузел і чым скончыцца вельмі пікантная гісторыя, вы даведаецеся, калі ўбачыце спектакль на свае вочы.
Яркая і вясёлая музычная камедыя насычана цікавымі падзеямі, яскравымі вобразамі, таленавітай ігрой артыстаў і прасякнута любоўю да Радзімы.
Камедыя «Ідылія», аўтарам якой з’яўляецца наш знакаміты зямляк В.І.Дунін-Марцінкевіч, — гэта трэцяе ўвасабленне класічнай п’есы на нашай сцэне. Яе героі зноў ажывуць на вашых вачах і выклікаюць шмат станоўчых эмоцый і ўражанняў.
Рыхтуемся, хвалюемся, рэпетыруем і з нецярпеннем чакаем сустрэчы з Вамі! Далучайцеся і займайце лепшыя месцы!
Націсніце, каб набыць білеты.
Театр. Могилёвский областной театр драмы и комедии им. В.И. Дунина-Марцинкевича














