Бизнес и политика
Бизнес и политика
Бизнес и политика
Бизнес и политика
Бизнес и политика
Бизнес и политика
Бизнес и политика
3 декабря 2025

Прадпрымаючы ўсемагчымыя захады ў накірунку нарошчвання аб’ёмаў вытворчасці малака, у радзе раённых сельгасарганізацый значна палепшылі мінулагоднія паказчыкі. А гэта ў сваю чаргу станоўча уплывае на агульнараённы вынік.
Так, па дадзеных упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бабруйскага райвыканкама, валавая вытворчасць малака ў раёне па стане на 2 снежня склала 124,5 т, што на 14,6% болей, чым год таму.
Працэнт таварнасці рэалізаванага малака склаў 94,4, што на 0,5% вышэй узроўню мінулага года. Сярэднедзённы ўдой на адну карову — 14,4 кг.
Болей іншых да ўзроўню папярэдняга года малака надаілі ў філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс” — 173,5%. Другі і трэці паказчыкі тэмпаў росту вытворчасці адзначаны ў ААТ “Міхалёўская Ніва” (125,1%) і ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” (115,4%).
Найвялікшы ўдой на рагулю ў суткі дасягнуты ў філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс” — 22 кг. Філіял “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”, які па гэтым паказчыку працяглы час утрымліваў лідарскую пазіцыю ў раёне, — на 2-м месцы (18,8 кг). Зусім нязначна “Варатыні” саступае ААТ “Міхалёўская Ніва” — 18,5 кг.
Рэалізацыя малака па стане на 2 снежня склала 117,6 т або 115,2% да ўзроўню мінулага года.
Всего комментариев 0
Поделиться:
Произошла ошибка
Последние 0 комментариев