Бабруйскі раён рыхтуецца да пасяўной: тэхніка гатова, насенне падрыхтавана
4 марта 2026
На двары — каляндарная вясна, і ў адпаведнасці з устаноўленым парадкам сельскагаспадарчая тэхніка, прызначаная для першачарговых работ на палях, як паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бабруйскага райвыканкама, у гаспадарках падрыхтавана і чакае свайго часу.
А разам выкананы іншыя падрыхтоўчыя да пасяўной кампаніі мерапрыемствы. У прыватнасці, цалкам падрыхтавана насенне збажыны і зернебабовых культур, вырашаецца пытанне з набыццём насення траў. Вядзецца вывазка на палі арганічных угнаенняў, пры магчымасці пачнецца ўнясенне іх у глебу. У сельгасарганізацыях працягваюць назапашваць мінеральныя ўгнаенні пад раннюю ярыну і падкормку азімых раслін.
Усяго сяўбой у гэтую весну плануецца ахапіць каля 15 000 га, сярод якіх 3500 га будзе занята пад раннюю ярыну. Таксама ў планах пасеяць 8500 га кукурузы (у тым ліку 2200 га на зерне), 400 га грэчкі, па 100 га проса, рапсу і соі. Клінок у 600 га адведзены пад пасадку бульбы. 1500 га будзе пасеяна адналетніх кармавых культур.
— Задачу — своечасова ўключыцца ў сяўбу, якасна кампанію правесці і своечасова работы завяршыць, у гаспадарках добра разумеюць. Таму будзе выканана ўсё неабходнае для гэтага, — адзначыў начальнік вытворчага аддзела райсельгасхарча Віктар Садоўскі.















Последние 0 комментариев