Фотафакт: другі і трэці дзень фестывалю нацыянальнай драматургіі
2 декабря 2024

З 28 лістапада па 3 снежня ў Бабруйску праходзіць ІХ Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі.
Другі дзень фестывалю пачаўся з творчай лабараторыі, дзе маладыя таленты — студэнты 4 курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў паказалі свае кампазіцыі па п’есах А.Дударава “Палачанка” і “Ядвіга”, акцёрамі якіх былі артысты бабруйскага тэатра драмы і камедыі.
Увечары калектыў Новага драматычнага тэатра прадставіў спектакль-настальгію “Белыя росы”, які выклікаў вялікую цікавасць у гледачоў.







Трэці дзень фестывалю яшчэ больш уразіў глядачоў! Раніца пачалася з абмеркавання прагледжаных спектакляў, працягнулася нашай яскравай «Ідыліяй». Удзень працавала творчая лабараторыя, дзе паказалі эскіз «Чорная панна Нясвіжа».
Увечары здзівіла містычная легенда «Пан Твардоўскі» Палескага драмтэатра!























