Образование
Образование
26 апреля 2018
Як правесці вечар чацвярга цікава і весела? Канешне ж, завітаць у Жывую Бібліятэку - месца, дзе пашыраюцца межы свядомасці, разбураюцца стэрэатыпы, з’яўляюцца новыя ідэі і нестандартныя думкі.
26.04
18.00-21.00
тайм-клуб "1387"
вул. Чангарская, 54
Мы з задавальненнем запрашаем вас на чарговую сустрэчу Жывой Бібліятэкі – месца, дзе пашыраюцца межы свядомасці, разбураюцца стэрэатыпы, з’яўляюцца новыя ідэі і нестандартныя думкі.
Жывая Бібліятэка – гэта мерапрыемства, напоўненае жывымі зносінамі, пытаннямі і шчырымі адказамі. Яна дапамагае асэнсаваць і пераасэнсаваць стэрэатыпы грамадства, якія далёка не заўсёды спрашчаюць нам жыццё. Запрашаем вас на незвычайнае мерапрыемства, дзе вы зможаце за кубачкам гарбаты з печывам пагутарыць з людзьмі, якіх складана сустрэць на вуліцы ці сярод сваіх знаёмых.
Кожны Чытач, кожная Чытачка дакранецца да самага незвычайнага і прыцягальнага для сябе, зможа перажыць новыя эмоцыі, даведацца пра нетыповы досвед людзей, пазнаёміцца з Іншым.
Наша сустрэча адбудзецца ў тайм-клубе "1387" (вул. Чангарская, 54).
Уваход вольны!
Чакаем вас і вашых сяброў!
1387. Тайм-клубВсего комментариев
Поделиться: